Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст лічыць, што адстаўка памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Ўэса Мітчэл можа паўплываць на нармалізацыю дыпляматычных адносінаў Менску і Вашынгтону.
Па дадзеных Цэнтра стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, ён знаходзіцца на базе Сіноры, якая, магчыма, «не зьяўляецца прадметам перамоваў аб дэнуклеарызацыі».
Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Ўэс Мітчэл пакідае адміністрацыю Дональда Трампа. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў намесьнік прэс-сакратара Дзярждэпартамэнту Робэрт Палядына.
Афіцэры запасу ў Туркмэністане яшчэ ў лістападзе атрымалі апавяшчэньне быць «напагатове» з-за сытуацыі ў Аўганістане. Рэзэрвістам таксама забаранілі выезд з краіны.
Амаль адначасова зьявілася дзьве навіны: Насьцю Рыбку вызвалілі з паліцыі ў Маскве, а Аляксандар Лукашэнка «тэрмінова загадаў» заняцца яе вызваленьнем.
Лідэрку партыі «Бацькаўшчына» (укр. «Батьківщина») Юлію Цімашэнку падтрымалі аднапартыйцы з усіх рэгіёнаў Украіны. Партыйны зьезд пазыцыянавалі як Форум яднаньня, працу яго блаславіў патрыярх Філарэт.
Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што кіраўнік дзяржавы «тэрмінова загадаў» заняцца вызваленьнем затрыманай у Расеі Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі).
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль падпісалі ў нямецкім Ахэне «Пагадненьне аб француска-нямецкай інтэграцыі» або Ахэнскае пагадненьне.
Прадстаўнікі ТТ-34 не камэнтавалі забарону. Гурт раней не фігураваў у навінах пра забароны канцэртаў і нефармальныя «чорныя сьпісы» беларускіх ідэолягаў.
Паўгода таму беларускія ўлады заяўлялі, што зьбіраюцца ўзгадніць пазыцыі ў далучэньні да WTO з усімі, акрамя ЗША, бо ў Штатаў «асаблівая пазыцыя».
Сёньня ва Ўкраіне адзначаюць Дзень саборнасьці — менавіта ў гэты дзень 100 гадоў таму быў абвешчаны Акт узьяднаньня Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі.
Два судны, на якіх ля берагоў Крыму адбыўся выбух і пажар, былі задзейнічаныя ў незаконнай перавозцы звадкаванага газу ў Сырыю, паведамляе Міністэрства ў пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Украіны.
Выканаўчы дырэктар агульнарасейскага грамадзкага руху «За правы чалавека» Леў Панамароў лічыць, што пры затрыманьні грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч (вядомая як Насьця Рыбка) адбылося грубае парушэньне закону.
Амэрыканскія выведслужбы падтрымлівалі сакрэтныя кантакты з выведслужбамі Паўночнай Карэі на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя. Канал сувязі заставаўся адкрытым у крызісных сытуацыях, паведамляе газэта The Wall Street Journal.
Зь лістапада рэзэрвістаў выклікаюць у ваенкаматы і патрабуюць ад іх заставацца па месцы уліку, паведамляе Туркмэнская служба Радыё Свабода са спасылкай на крыніцу ў вайсковым ведамстве краіны.
Прэм’ер-міністарка Брытаніі Тэрэза Мэй, спрабуючы ўгаварыць палату абшчын вывесьці сытуацыю з Брэксытам з тупіку і прагаласаваць за праект дамовы аб выхадзе з Эўразьвязу, адхіліла заклікі правесьці другі рэфэрэндум наконт членства ў ЭЗ.
Улады Вэнэсуэлы расказалі пра задушэньне ў краіне антыўрадавага выступу вайскоўцаў.
Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на сустрэчы ў Брусэлі ў панядзелак узгаднілі санкцыі супраць асобаў, якія мелі дачыненьне да нападаў з выкарыстаньнем хімічнай зброі
У беларускай амбасадзе абяцаюць сустрэцца з Вашукевіч бліжэйшым часам.
Партыя «Слуга народа» вылучыла шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага кандыдатам у прэзыдэнты Украіны. Такое рашэньне было прынятае на пазачарговым зьезьдзе партыі 21 студзеня.
Інцыдэнт з дэмантажом крыжа памяці літоўскіх ахвяр сталінізму і складзеныя за яго ўсталяваньне пратаколы сьведчаць пра жаданьне ўладаў «нацыяналізаваць» Курапацкі мэмарыял, заявілі ў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.
Амбасада Беларусі ў Расеі не атрымлівала афіцыйнага паведамленьня пра затрыманьне ў Маскве грамадзянаў Беларусі Анастасіі Вашукевіч (Рыбкі), Аляксандра Кірылава (Алекса Лэсьлі) і Андрэя Жэшкі, паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца.
Адзін з удзельнікаў выбарчай гонкі ва Ўкраіне Алег Ляшко расказаў Свабодзе пра свае адносіны да Беларусі ў выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах.
Мы спыталі ў менчукоў, ці варта Беларусі ўвесьці расейскі рубель і што будзе, калі Аляксандар Лукашэнка пойдзе на такі крок.
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода аднаўляе працу для аўдыторыі ў Баўгарыі: адкрыўся новы сайт мэдыякарпарацыі на баўгарскай мове.
У чым было парушэньне, праваахоўнікі ня ведалі. У Курапатах актывісты ладзілі прэс-канфэрэнцыю адносна крыжа, дэмантаванага лясгасам 27 сьнежня.
У інтэрнэце працягваецца чэлендж – # 10YearChallenge. Карыстальнікі сацсетак, палітыкі і мэдыйныя асобы выкладваюць фатаграфіі сябе ў 2019 годзе і сябе – дзесяць гадоў таму.
У гэтай дзяржаве кожны новы год мяняецца прэзыдэнт, грамадзяне вырашаюць, прымаць ці не той ці іншы закон, а заробкі дэпутатаў парлямэнту параўнальныя зь сярэднім заробкам у краіне. Гэтая дзяржава — Швайцарыя.
Партыя БНФ у сваю чаргу зьвяртае ўвагу, што «некаторыя прадстаўнікі арганізацыяў-падпісантаў гэтага даносу ў мінулым годзе былі самі асуджаныя да пакараньня за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці».
Дзеяньні расейскіх органаў адносна Вашукевіч могуць распаўсюдзіцца і на ўсіх грамадзянам Беларусі без выключэньня, перакананы аўтар звароту.
Армія абароны Ізраілю заявіла, што нанесла ўдары па пазыцыях «Аль-Кудс» — элітнага падразьдзяленьня ў складзе іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі — на тэрыторыі Сырыі.
Адміністрацыя Трампа плянуе правядзеньне другога саміту ЗША — КНДР у Віетнаме. У якасьці месца правядзеньня разглядаюцца Ханой, Дананг і Хошымін, паведаміла ў нядзелю агенцтва Bloomberg.
На думку прэзыдэнта, дэмакратам варта пагадзіцца на пабудову сьцяны ў абмен на абарону некаторых нелегальных імігрантаў ад дэпартацыі.
Турэцкае выданьне Bosphorus Naval News апублікавала ў сацсетках кадры праходу эсьмінца ЗША Donald Cook праз Басфорскую пратоку ў Чорнае мора.
Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ прыступіў да разгляду пытаньня аб заключэньні мірнай дамовы з Расеяй з умовай атрыманьня гарантыі перадачы японскаму боку часткі паўднёвых Курыльскіх астравоў.
«Order! Order!» — гэтыя словы, якімі сьпікер брытанскага парлямэнту Джон Бэркаў заклікаў дэпутатаў да парадку, сталіся гітом інтэрнэту пасьля пасяджэньня на гэтым тыдні, на якім вырашаўся лёс пляну прэм’еркі Тэрэзы Мэй адносна выхаду Брытаніі з ЭЗ.
Сутычкі пачаліся на акцыі пратэсту супраць пагадненьня Грэцыі з Македоніяй 20 студзеня ў Атэнах. Як паведамляюць заходнія агенцтвы, шэраг пратэстоўцаў у масках спрабавалі прайсьці да агароджанага парлямэнту, кідаючы ў паліцэйскіх камяні.
Ізраільскія вайскоўцы паведамляюць пра тое, што ў нядзелю перахапілі ракету, выпушчаную па паўночнай частцы Галанскіх вышыняў.
У Маскве і шэрагу іншых гарадоў Расеі сёньня праходзяць акцыі супраць магчымай перадачы Японіі часткі астравоў Курыльскай грады.
Дэмакраты ў ЗША адхілілі выказаныя напярэдадні ўвечары прапановы прэзыдэнта Дональда Трампа ў пытаньні аб аднаўленьні фінансаваньня фэдэральнага ўраду. Яны паабяцалі заблякаваць іх прыняцьце ў Сэнаце і ў Палаце прадстаўнікоў.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімер Сямашка заявіў у інтэрвію ТАСС, што выхад на рашэньні аб паглыбленьні эканамічнай інтэграцыі Расеі і Беларусі можа заняць «магчыма, 1,5-2 гады».
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра інтэграцыю з Расеяй: Саўка кліча Пуціна, а Грышка заклікае да супраціву.
На наступны дзень пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Турэччыны сэнатар ЗША Ліндсі Грэм выказаў спадзяваньне, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адкладзе рашэньне аб вывадзе войскаў з Сырыі, пакуль «Ісламская дзяржава» ня будзе ліквідавана.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваім суботнім тэлезвароце прапанаваў дэмакратам кампраміснае рашэньне міграцыйных пытаньняў для магчымага выхаду з «шатдаўна», які працягваецца ў ЗША з 22 сьнежня
Нагацінскі суд Масквы падоўжыў затрыманьне Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі) яшчэ на 72 гадзіны. Разгляд пытаньня аб яе арышце працягнецца 22 студзеня. Грамадзянцы Беларусі інкрымінуюць уцягваньне ў прастытуцыю.
Калі амэрыканскі пасол вернецца ў Менск? Што могуць зрабіць ЗША для абароны незалежнасьці Беларусі? Ці адкрыла расейская прапаганда «беларускі фронт»? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, дырэктар рускай службы Свабоды Андрэй Шары і вядучая Ганна Соўсь.
Украіна купляе ў Беларусі вялікую колькасьць паліва, заявіў намесьнік міністра па пытаньнях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Георгій Тука.
Украінская вайскова-палітычная і нацыяналістычная арганізацыя «Правы сэктар» заявіла, што гатовая падтрымаць Аляксандра Лукашэнку ў канфлікце з Расеяй.
МУС паабяцаў не дапусьціць подкупу выбарнікаў і дзейнічаць жорстка «незалежна ад яскравасьці і грамадзкага статусу кандыдата, ступені ягонай апазыцыйнасьці або праўладнасьці».
Напярэдадні сустрэчы Трамп прадставіў абноўленую стратэгію ў сфэры касьмічнай проціракетнай абароны. КНДР у гэтым дакуменце фігуруе ў якасьці «пастаяннай і выключнай пагрозы» бясьпекі.
Загрузіць яшчэ