У сваякоў беларускай мадэлі Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насьця Рыбка, і сэкс-трэнэра Аляксандра Кірылава, які называе сябе Алекс Лэсьлі, прайшлі ператрусы. Рыбка і Лэсьлі былі затрыманыя ў чацьвер у Маскве, ператрусы праходзілі ў ноч на пятніцу пасьля іх затрыманьня.