Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зьнік капітан расейскага судна, СБУ заяўляе аб недатычнасьці


Уладзімір Гарбенка ў судзе ў Кіеве 18 сьнежня 2018
Уладзімір Гарбенка ў судзе ў Кіеве 18 сьнежня 2018

Зьнік капітан крымскага судна «Норд» Уладзімір Гарбенка, які абвінавачваецца украінскім сьледзтвам у незаконнай здабычы рыбы і ў парушэньні парадку ўезду і выезду з анэксаванага Крыме. Пра гэта паведамляюць украінскія і расейскія СМІ са спасылкай на адвакатаў.

«Мы страцілі зь ім сувязь. Пачынаючы з суботы (26 студзеня). Да сёньняшняга дня мы ня можам зь ім зьвязацца, нават праз сваякоў. Мы вельмі перажываем з гэтай нагоды, паколькі на 1 лютага ў нас прызначаная судовае пасяджэньне зь ягоным удзелам», — цытуе праект Радыё Свабода «Крым.Рэаліі» адваката Максіма Магільніцкага.

Паводле адваката, да зьнікненьня Гарбенкі могуць мець дачыненьне ўкраінскія спэцслужбы.

«Аднойчы такі выпадак ужо быў. Калі толькі затрымалі судна, Гарбенка фактычна быў выкрадзены і перапраўлены ў Херсон. Там зь ім фактычна суткі працавалі супрацоўнікі СБУ», — дадаў ён.

У Службе бясьпекі Ўкраіны адпрэчваюць дачыненьне да зьнікненьня Ўладзіміра Гарбенкі. Пра гэта 28 студзеня «Крым.Рэаліі» паведаміла прэс-сакратарка СБУ Алена Гітлянская.

25 сакавіка 2018 году ўкраінскія памежныя службы затрымалі ў акваторыі Азоўскага мора рыбалоўнае судна «Норд» пад сьцягам Расеі. Па факце выхаду судна з закрытага Кіевам порта Керч у анэксаваным Крыме пачалі справу, 30 траўня ўкраінскі суд арыштаваў судна.

6 красавіка таго ж года Херсонскі гарадзкі суд узяў пад варту капітана судна Ўладзіміра Гарбенку. Пазьней за яго ўнесьлі заклад і 10 красавіка вызвалілі з-пад арышту.

Ад ліпеня 2014 году ўрад Украіны афіцыйна спыніў функцыянаваньне ўсіх партоў анэксаванага Расеяй паўвострава, гавані Крыму закрытыя для міжнароднага суднаходзтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG