Плян брытанскага ўрада па выхадзе краіны з ЭЗ пацярпеў паразу ў парлямэнце — за 73 дні да даты, калі Вялікая Брытанія павінна афіцыйна пакінуць Эўрапейскі зьвяз.
Парлямэнт Вэнэсуэлы абвясьціў прэзыдэнта краіны Нікаляса Мадура ўзурпатарам. Нацыянальная асамблея, большасьць у якой належыць апазыцыі, лічыць несапраўднымі ўсе рашэньні, якія прымае кіраўнік дзяржавы.
Ян Палах, 20-гадовы студэнт, які спаліў сябе ў 1969 у цэнтры Прагі, быў не адзіным, хто такім чынам пратэставаў супраць уводу войскаў Варшаўскай дамовы. У верасьні 1968 у часе сьвята ўраджаю ў Варшаве зьдзейсьніў самаспаленьне 59-гадовы Рышард Сівец. У лістападзе 1968 у Кіеве Васіль Макух.
Затрыманаму 15 траўня ў Кіеве Вышынскаму інкрымінуюць дзяржаўную здраду і правядзеньне падрыўной інфармацыйнай дзейнасьці супраць Украіны.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — Алег Трусаў. Ён тлумачыць, што азначаюць 2 хвіліны беларускай мовы з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі, адказвае на пытаньне, як ставіцца да расейскамоўнага беларускага патрыятызму, і заяўляе, што незалежнасьць Беларусі залежыць ад вынікаў перапісу.
Іранскія ўлады паведамляюць, што запусьцілі спадарожнік, але ракета не змагла дасягнуць арбіты.
25 гадоў таму быў апублікаваны артыкул Зянона Пазьняка «О русском империализме и его опасности». Тады аўтара абвінавачвалі ў імкненьні «вбить клин между браскими народами», «распаліць міжнацыянальную варожасьць» і нават тлумачылі гэтым тэкстам пройгрыш Пазьняка на прэзыдэнцкіх выбарах.
У мінулым, адзначыла аўстрыйская міністарка, між Беларусьсю і Аўстрыяй «былі і дрэнныя, і добрыя часы», але цяпер сытуацыя «зусім іншая»: «цяпер у нас сяброўскія дачыненьні, іх трэба захаваць і ўзмацніць».
«Трэба ўвесь комплекс пытаньняў глядзець, а ня толькі гэта: „дайце нам субсыдыі, і ўсё. Мы кажам: давайце абновім дамову, але калі мы будуем „саюзную дзяржаву“, прынцыпы павінны выконвацца. Нельга выхопліваць асобныя элемэнты».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп з асабістых сродкаў аплаціў гамбургеры, піцу і бульбу-фры з рэстаранаў хуткага харчаваньня для членаў каманды Клэмсанскага ўнівэрсытэта ў амэрыканскім футболе, якіх ён прыняў у панядзелак увечары ў Белым доме.
Аляксандар Лукашэнка ў пачатку кожнага году ставіць задачы перад урадам і «вэртыкальлю». Свабода параўнала, што ён казаў апошнія пяць гадоў. Выявілася, што амаль адно і тое ж.
Аляксандар Лукашэнка 15 студзеня прызначыў Ігара Лаўрыновіча сваім памочнікам — інспэктарам па Горадзенскай вобласьці. Лаўрыновічавага папярэдніка — Сяргея Раўнейку затрымалі пры атрыманьні хабару памерам 200 тысяч даляраў.
16 студзеня 1969 году 20-гадовы чэскі студэнт Ян Палах падпаліў сябе ў Празе на знак пратэсту супраць уварваньня ў жніўні 1968 у Чэхаславаччыну войскаў краін Варшаўскай дамовы. Ён памёр ад атрыманых апёкаў праз тры дні.
Папярэдні амбасадар Павал Латушка працаваў у Францыі больш за 6 гадоў.
Аляксандар Лукашэнка 15 студзеня прызначыў Аляксея Аўраменку міністрам транспарту і камунікацый.
У брытанскім парлямэнце пачалося паседжаньне, на якім адбудзецца галасаваньне ў пытаньні Brexit. Прадугледжваюцца варыянты разьвіцьця падзеяў — ад так званага no-deal Brexit, гэта значыць выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ наогул без усякага пагадненьня, да адтэрміноўкі і нават адмовы ад Brexit.
«Я ніколі не працаваў на Расею», — так прэзыдэнт Трамп адгукнуўся ў панядзелак на дзьве публікацыі ў вядучых амэрыканскіх газэтах, якія выклікалі павышаную ўвагу ў Злучаных Штатах.
14 студзеня ў Астраўцы абмяркоўвалі дэталі захоўваньня ядзерных адходаў. Свабода наведала адкрытыя слуханьні і даведалася, што аходы 10 гадоў будуць знаходзіцца ў Беларусі, бо Расея не гатовая іх прыняць. А эколягі лічаць, што на пабудову сховішчаў для іх трэба яшчэ 2–3 мільярды эўра.
Расейскі тэлеканал НТВ прысьвяціў некалькі хвілінаў эфірнага часу, каб паведаміць сваім гледачам пра рост нацыяналізму ў Беларусі і адсутнасьць беларускай дзяржаўнасьці ў мінуўшчыне.
Міністэрства замежных справаў Вэнэсуэлы лічыць, што ўрады 11 лацінаамэрыканскіх краін па ўказаньні ЗША спрабуюць дэстабілізаваць палітычную сытуацыю ў Баліварыянскай Рэспубліцы з мэтай адхіленьня ад улады прэзыдэнта Нікаляса Мадура.
Калі амэрыканскі пасол вернецца ў Менск? Ці гатовыя ЗША скасаваць санкцыі адносна Беларусі? Што можа зрабіць Захад, каб абараніць незалежнасьць Беларусі? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту (ЗША) Грыгоры Ёфэ
Пажаданьні здароўя, шчасьця і посьпехаў на дзяржаўнай пасадзе праз чатыры тыдні пасьля «а чаго ты язык засунуў?»
Кіраўнік расейскага МЗС назваў непрымальнымі заявы прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ аб тым, што жыхары Курыльскіх выспаў змогуць застацца на іх тэрыторыі пасьля пераходу пад японскую юрысдыкцыю.
«Мы ніколі не абяцалі кампэнсаваць неатрыманыя даходы іншых краінаў, хай нават самых-самых блізкіх, хоць у шэрагу выпадкаў мы ў апошнія гады па просьбе гэтых дзяржаваў ішлі на тое, каб даць ім розную беззваротную падтрымку».
Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саргсьян падпісаў указ аб прызначэньні Нікола Пашыньяна прэмʼер-міністрам краіны. Адпаведны дакумэнт апублікавалі на сайце прэзыдэнта.
У мясцовых адміністрацыях зьявіліся новыя структурныя адзінкі — аддзелы і ўпраўленьні. Адбылося гэта паводле дакумэнту «для службовага карыстаньня». Свабода разьбіралася, ці прывёў гэты крок да павелічэньня колькасьці чыноўнікаў насуперак абвешчанай Аляксандрам Лукашэнкам аптымізацыі апарату?
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў размове з украінскім палітычным дзеячам Віктарам Медзьведчуком 14 студзеня назваў канфлікт ва Ўкраіне «непаразуменьнем» і заклікаў да як мага хутчэйшага яго ўрэгуляваньня.
Пра гэта заявіў пасьля падпісаньня дакумэнтаў паміж міністэрствамі замежных спраў Вугоршчыны і Беларусі кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Вугоршчыны Петэр Сыярта.
Ініцыятары вяшчаньня новага радыё «Спорт FM» атрымалі адказ з прэзыдэнцкай адміністрацыі пра «нямэтазгоднасьць» зьяўленьня ў эфіры іх станцыі.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей пацьвердзіў перамовы з ЗША аб зьняцьці абмежаваньняў на колькасьць дыпляматаў абедзьвюх краін.
Рост цэнаў, зьніжэньне ўзроўню даходаў і няздольнасьць вырашыць праблему занятасьці — асноўныя прэтэнзіі расейцаў да цяперашняга кабінэта міністраў Расейскай Фэдэрацыі, сьведчаць дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтру».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна заявіў пра пачатак вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі.
Кіраўнік часовай камісіі верхняй палаты расейскага парлямэнта па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню са СМІ Аляксей Пушкоў абвінаваціў Партыю БНФ у спробе штурхнуць Беларусь ад Расеі.
У перадачы «Вести недели», якую тэлеканал «Россия 1» пазыцыянуе як аналітычную перадачу, вядучы Дзьмітрый Кісялёў пракамэнтаваў апошнія спрэчкі паміж Менскам і Масквою.
У архівах адміністрацыі ЗША адсутнічаюць падрабязныя запісы пра сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі — Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта са спасылкай на амэрыканскіх службовых асоб сьцьвярджае газэта The Washington Post.
Колішні пасол Польшчы ў Менску Лешэк Шэрэпка пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларуска-расейскія спрэчкі, выкліканыя падатковым манэўрам і прапановай Дзьмітрыя Мядзьведзева наконт больш шчыльнай інтэграцыі Менска і Масквы або пераходу паміж дзяржавамі на рынкавыя ўмовы.
Згодна з заканадаўствам, выбары прэзыдэнта павінны прайсьці не пазьней за 30 жніўня 2020-га.
Што прынясе Беларусі 2019 год? Якімі будуць вынікі перапісу? Чым скончыцца інтэграцыйны канфлікт з Расеяй? Ці варта чакаць масавых пратэстаў? Ці будуць сёлета выбары?
Гэтае рашэньне прынятае 13 студзеня на пашыраным пасяджэньні палітрады АГП у Менску.
Расейскі гісторык і журналіст Мікалай Сванідзэ лічыць, што Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Макей ніколі не пагодзяцца на аб’яднаньне з Расеяй.
Тысячы людзей сабраліся ў Бялградзе на мітынг супраць прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча. Яго абвінавачваюць у падаўленьні свабоды СМІ і ціску на апазыцыю.
Ва ўмовах расейска-ўкраінскага канфлікту Кіеў заклікае краіны-чальцы ААН рэфармаваць арганізацыю.
«Мы чакаем, што ў бліжэйшыя гады паляпшэньне рэйтынгаў гэтых краін будзе нязначным альбо яго ня будзе зусім, паколькі не прадбачыцца ніякіх верагодных магчымасьцяў для палітычнай апазыцыі заваяваць уладу».
Ці здолее Беларусь ухіліцца ад расейскага «бізуна»? Ці можа Захад абараніць беларускую незалежнасьць? Каму аддаюць перавагу беларусы і расейцы – Лукашэнку альбо Пуціну? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў, Аляксандар Лукашук.
25-годзьдзе прыняцьця Канстытуцыі, якое будзе адзначацца 15 сакавіка 2019 году, павінна стаць «дэманстрацыяй непарушнасьці» дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, гаворыцца ў рэзалюцыі сойму Партыі БНФ, ухваленай 12 студзеня ў Менску.
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала ў пятніцу за аднаўленьне фінансаваньня некаторых фэдэральных агенцтваў, закрытых прэзыдэнтам Дональдам Трампам падчас канфлікту вакол пытаньня аб фінансаваньні будаўніцтва муру на мяжы зь Мэксыкай.
У Курапатах адзначылі 25 гадоў усталяваньня ў Курапатах мэмарыяльнага знаку «Лава Клінтана». У прамовах актывісты казалі, што «лава Клінтана» сымбалізуе салідарнасьць амэрыканскага народу з барацьбой беларусаў за незалежнасьць, дэмакратыю і захаваньне нацыянальнай памяці.
«Скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна „спрабаваць на зуб“ на прадмет таго, ці дастойныя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасьці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым», — заявіў Лукашэнка.
Злучаныя штаты Амэрыкі плянуюць арганізаваць у Польшчы міжнародную канфэрэнцыю наконт сытуацыі на Блізкім Усходзе. Пра гэта заявіў амэрыканскі дзяржсакратар Майк Пампэа.
Эўразьвяз «недвухсэнсоўна выступае супраць ужываньня сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах».
Загрузіць яшчэ