Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі спадарожнік не даляцеў да арбіты


Як заявіў міністар тэлекамунікацый Ірана, ракета-носьбіт спадарожніка «Паям» не змагла «набраць патрэбную хуткасьць»

Іранскія ўлады паведамляюць, што запусьцілі спадарожнік, але ракета не змагла дасягнуць арбіты. Запуск адбыўся 15 студзеня, нягледзячы на засьцярогі Злучаных Штатаў аб тым, што выпрабаваньні ракет Тэгеранам парушаюць рэзалюцыі ЗША.

Міністар тэлекамунікацый Мухамад Джавад Азары Джахрамі заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня, што ракета-носьбіт спадарожніка «Паям» не змагла «набраць патрэбную хуткасьць» на трэцім этапе запуску.

Ён не ўдакладніў, што менавіта выклікала няўдачу запуску, але паабяцаў, што навукоўцы працягнуць свае дасьледаваньні.

Прэм’ер-міністар Ізраіля Бэньямін Нэтаньягу асудзіў гэтую спробу Ірана запусьціць ракету, заявіўшы, што «невінаваты спадарожнік» на самай справе зьяўляецца «першай стадыяй запуску міжкантынэнтальнай ракеты», якую Іран нібыта распрацоўвае, парушаючы міжнародныя дамоўленасьці.

Па словах Азары Джахрамі, яшчэ адзін спадарожнік, «Дусьці» чакае запуску.

Абодва спадарожнікі, паводле плянаў, павінны зьбіраць інфармацыю пра зьмены навакольнага асяродзьдзя ў Іране.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG