Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапагандыст Кісялёў: Калі ў Менску вырашаць застацца без Расеі, то будучыня Беларусі — прывідная


Дзьмітрый Кісялёў
Дзьмітрый Кісялёў

У перадачы «Вести недели», якую тэлеканал «Россия 1» пазыцыянуе як аналітычную перадачу, вядучы Дзьмітрый Кісялёў пракамэнтаваў апошнія спрэчкі паміж Менскам і Масквою.

Згадка пра Беларусь прагучала пасьля сюжэту пра аўтакефалію Праваслаўнай царквы Ўкраіны. Пасьля канстатацыі аддаленьня Ўкраіны ад Расеі, Кісялёў заявіў, што «цяпер Расею чымсьці падобным палохае Лукашэнка».

«Маўляў, Расея можа згубіць саюзьніка. Зразумела, мы гэтага катэгарычна ня хочам. Але калі і ў Менску вырашаць застацца без Расеі, то будучыня Беларусі — прывідная. Расея, вядома ж, аслабее, але Беларусі проста ня будзе. Ня трэба ілюзій. Таму — рускія і ўся Расея — за захаваньне самых блізкіх адносін паміж намі і за захаваньне вялікай адзінага і магутнага этнасу — народа. Гэта так, калі па-простаму».

Пасьля гэтых словаў Кісялёў вярнуўся да ўкраінскай тэматыкі і анансаваў матэрыял пра ўкраінскую дыяспару ў Канадзе, у якім прагучалі абвінавачваньні пра сувязі канадзкіх украінцаў з СС.

Праграму «Вести недели» вядзе дырэктар Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзьмітрый Кісялёў. Вясной 2014 года ён быў унесены ў санкцыйных сьпіс Эўрапейскага зьвязу. Кісялёва неаднаразова абвінавачвалі ў тым, што ў сюжэтах «Вести недели» скажаюць факты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG