Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову расейцаў выступаюць за адстаўку ўраду, — вынікі апытаньня «Левада-цэнтру»


Ілюстрацыйнае фота. Пратэст у Маскве ў сувязі з рашэньнем ураду павялічыць пэнсійны ўзрост. 29 ліпеня 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Пратэст у Маскве ў сувязі з рашэньнем ураду павялічыць пэнсійны ўзрост. 29 ліпеня 2018 году

Рост коштаў, зьніжэньне ўзроўню даходаў і няздольнасьць вырашыць праблему занятасьці — асноўныя прэтэнзіі расейцаў да цяперашняга кабінэта міністраў Расейскай Фэдэрацыі, сьведчаць дадзеныя апытаньня расейскага аналітычнага «Левада-цэнтру», паведамляе Interfax.

Паводле вынікаў дасьледаваньня:

  • 57% удзельнікаў апытаньня заяўляюць пра няздольнасьць ураду вырашыць праблемы, зьвязаныя з ростам цэн і падзеньнем даходаў насельніцтва;
  • 46% мяркуюць, што ўрад ня можа забясьпечыць людзей працай;
  • 43% прытрымліваюцца думкі, што урад не клапоціцца аб сацыяльнай абароне насельніцтва;
  • 36% перакананыя, што цяперашні склад ураду ня можа справіцца з крызісам у эканоміцы;
  • 30% апытаных заявілі аб адсутнасьці ў кабінэта міністраў прадуманай праграмы эканамічнага разьвіцьця.

Прэтэнзій да дзейнасьці кабінэта міністраў Расеі ня маюць 7% грамадзян краіны.

За адстаўку дзейнага ўраду выказваюцца ў той ці іншай меры 53% апытаных, 40% прытрымліваюцца супрацьлеглай думкі, вынікае з вынікаў апытаньня «Левада-цэнтру».

Апытаньне праводзілі 13-19 сьнежня 2018 году паводле рэпрэзэнтатыўнай усерасейскай выбаркі гарадзкога і вясковага насельніцтва сярод 1600 чалавек ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэйшых у 136 населеных пунктах 52 суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG