Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп замовіў у Белы дом 300 гамбургераў і сам заплаціў за іх


Дональд Трамп і замоўленая ім ежа
Дональд Трамп і замоўленая ім ежа

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп з асабістых сродкаў аплаціў гамбургеры, піцу і бульбу-фры з рэстаранаў хуткага харчаваньня для членаў каманды Клэмсанскага ўнівэрсытэта ў амэрыканскім футболе, якіх ён прыняў у панядзелак увечары ў Белым доме.

Тое, што прэзыдэнт вымушаны быў сам займацца арганізацыяй дастаўкі прадуктаў і заплаціў за іх, стала сьледзтвам так званага «шатдаўну» — частковага спыненьня фінансаваньня фэдэральнага ўраду ў ЗША. «Шатдаўн» працягваецца ўжо больш за тры тыдні з той прычыны, што Кангрэс ня змог ухваліць бюджэт на 2019 год праз рознагалосьсі ў пытаньні аб будаўніцтве сьцяны на мяжы з Мэксіыкай. Трамп патрабуе ад Кангрэсу грошай на будаўніцтва сьцяны, дэмакраты супраць.

З прычыны «шатдаўну», як заявілі ў прэс-службе Трампа, большая частка абслуговага пэрсаналу сышла ў неаплатны адпачынак. У выніку банкет для запрошаных у Белы дом футбалістаў — пераможцаў нацыянальнага чэмпіянату — не было каму арганізоўваць.

Як сказаў сам Трамп журналістам, было замоўлена 300 гамбургераў зь сетак McDonald’s, Wendy’s і Burger King. Трамп растлумачыў, чаму менавіта іх: «Я думаю, гэта іх (спартоўцаў) любімая ежа». Трамп падкрэсьліў, што гэта традыцыйная амэрыканская ежа.

Большую частку свайго часу падчас «шатдаўну» Трамп праводзіць у Белым доме. Адказваючы напярэдадні на пытаньні журналістаў у сувязі зь нядаўнімі паведамленьнямі пра расьсьледаваньне ФБР наконт яго меркаваных сувязяў з Расеяй, прэзыдэнт заявіў, што «ніколі не працаваў на Расею» і назваў расьсьледаваньне «вялікім падманам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG