Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала ў пятніцу за аднаўленьне фінансаваньня некаторых фэдэральных агенцтваў, закрытых прэзыдэнтам Дональдам Трампам падчас канфлікту вакол пытаньня аб фінансаваньні будаўніцтва муру на мяжы зь Мэксыкай.
У Курапатах адзначылі 25 гадоў усталяваньня ў Курапатах мэмарыяльнага знаку «Лава Клінтана». У прамовах актывісты казалі, што «лава Клінтана» сымбалізуе салідарнасьць амэрыканскага народу з барацьбой беларусаў за незалежнасьць, дэмакратыю і захаваньне нацыянальнай памяці.
«Скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна „спрабаваць на зуб“ на прадмет таго, ці дастойныя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасьці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым», — заявіў Лукашэнка.
Злучаныя штаты Амэрыкі плянуюць арганізаваць у Польшчы міжнародную канфэрэнцыю наконт сытуацыі на Блізкім Усходзе. Пра гэта заявіў амэрыканскі дзяржсакратар Майк Пампэа.
Эўразьвяз «недвухсэнсоўна выступае супраць ужываньня сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах».
Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску. Што адбываецца?
Напярэдадні цэнтар «Дасье» Міхаіла Хадаркоўскага прадставіў вынікі расьсьледаваньня гібелі расейскіх журналістаў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе яны здымалі фільм аб дзейнасьці там так званай прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман. Ён адказвае на пытаньне, ці стане Беларусь мурам супраць «расейскага нэаімпэрыялізму» і тлумачыць, якога кроку ў адказ чакаюць ад Вашынгтону беларускія ўлады.
Двое буйных бізнэсоўцаў, якія лічацца галоўнымі спонсарамі кампаніі за выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу, засумняваліся ў тым, што Брэксыт адбудзецца.
Стратэгічны курс на ўмацаваньне адносінаў зь Беларусьсю ня ставіцца пад сумнеў, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава. Яна нагадала, што з гэтай мэтай створана адпаведная расейска-беларуская рабочая група.
ЗША пачалі выводзіць вайсковую тэхніку з Сырыі, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на ананімныя крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа.
Хроніка дыпляматычнага скандалу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам 2008–2019 гадоў.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей праз тэлефон паведаміў 10 студзеня прадстаўнікам Дзяржаўнага дэпартамэнту Злучаных Штатаў аб зьняцьці абмежаваньня на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.
«Такія рашэньні ўражваюць замежных назіральнікаў і міжнародныя структуры, — дадала Красуліна. — І выклікала б расчараваньне, калі сытуацыя нейкім адвольным чынам была адматаная назад».
Паводле крыніц амэрыканскага часопісу Foreign Policy, міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей паінфармаваў прадстаўнікоў ЗША аб зьняцьці абмежаваньня на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.
«Пытаньнем зьмены прэзыдэнта» ў Беларусі «давядзецца займацца» пасьля 2020 году.
Прэзыдэнт ЗША прыяжджаў у Беларусь, Шушкевіч і Лукашэнка былі на сустрэчах з прэзыдэнтам ЗША ў Штатах.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын насуперак традыцыі на публіцы бывае са сваёй жонкай. Візыт у Пэкін на сустрэчу са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ня стаў выключэньнем — Кім прыбыў на бронецягніку ў суправаджэньні Лі Соль Чжу.
У МЗС Свабодзе пацьвердзілі факт такіх перамоваў.
Прэзыдэнт ЗША адмяніў свой візыт на Сусьветны эканамічны форум у Давосе (СЭФ). Пра гэта сам Дональд Трамп напісаў у Твітэры.
Бізнэсмэн Міхаіл Хадаркоўскі і створаны ім цэнтар «Дасье» прадставілі папярэднія вынікі расьсьледаваньня забойства траіх расейскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.
ЗША ня будуць прызнаваць ўступленьне на пасаду прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры. Пра гэта на сваёй старонцы ў Твітэры заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў галіне нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан.
Радыкальная групоўка «Хайят Тахрыр аш-Шам» узяла пад кантроль правінцыю Ідліб ў Сырыі на мяжы з Турэччынай. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Лукашэнка ці Пуцін: хто павінен кіраваць «саюзнай дзяржавай»? Апытаньне ў Менску і Маскве
Прадстаўленыя 20 з 24 міністэрстваў плюс КДБ, Нацбанк, Дзяржкантроль, Памежны камітэт, Акадэмія навук.
Ня менш за 32 супрацоўнікаў аўганскай службы бясьпекі і праўрадавых узброеных атрадаў загінулі ў выніку атакаў «Талібану» раніцай 10 студзеня, паведамляюць аўганскія ўлады.
Таварыства беларускай мовы атрымала станоўчы адказ зь Менскага гарвыканкаму на прапанову назваць адну зь менскіх вуліц імем наркама земляробства Беларусі Зьмітра Прышчэпава.
Аляксандар Лукашэнка 10 студзеня правёў нараду аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Беларусі ў 2019 годзе і «далейшым разьвіцьці інтэграцыйных кірункаў». Пытаньня «пра абʼяднаньне» ў парадку дня няма.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла Свабодзе, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазьней за 6 верасьня 2020 году.
Галоўная тэма апошняга тыдня ў ЗША — канфлікт паміж Кангрэсам і прэзыдэнтам Трампам праз сьцяну на мяжы з Мэксыкай. Трамп заявіў, што мае намер выканаць перадвыбарчае абяцаньне і пабудаваць сьцяну. Кангрэс ж наадрэз адмовіўся даваць на гэта грошы, а гэта запытаныя прэзыдэнтам $5,6 млрд.
Амбасадар Беларусі ў Вялікай Брытаніі і па сумяшчальніцтве пры Сьвятым Пасадзе Сяргей Алейнік наведаў Ватыкан.
МЗС Расеі паведаміла 9 студзеня пра выклік пасла Японіі Таёхіса Кодзукі з прычыны выказваньня японскіх уладаў пра спрэчныя астравы, якія Масква называе Паўднёвымі Курыламі, а Токіё — акупаванымі Паўночнымі тэрыторыямі.
Францускі ўрад паведаміў аб тым, што рух «жоўтых камізэлек» атрымлівае падтрымку з-за мяжы. Пра гэта заявіў у сераду, 9 студзеня, у Парыжы прэс-сакратар кабінэта міністраў Бэньямін Грыву, паведамляе Deutsche Welle.
Ніякіх прыкметаў кампрамісу паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі па-ранейшаму няма, піша «Голас Амэрыкі». Сустрэча Трампа зь лідэрамі Кангрэсу ў Белым доме абарвалася, ледзь пачаўшыся.
Былы міністр жыллёвага будаўніцтва і гарадзкога разьвіцьця ў адміністрацыі Барака Абамы, дэмакрат Хульян Кастра заявіў, што ў выпадку абраньня ён будзе займацца пытаньнямі зьмены клімату і дамагацца ўсеагульнага доступу амэрыканцаў да аховы здароўя.
На цырымоніі ўручэньня прэміі «За духоўнае адраджэньне» у Палацы Рэспублікі Аляксандар Лукашэнка частку прамовы прачытаў па-беларуску.
На цырымоніі ўручэньня прэміі «За духоўнае адраджэньне», спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп», Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларусы не губляюць духоўныя арыенціры, як рэшта сьвету.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — палітычны аглядальнік Tut.by Арцём Шрайбман. Ён канстатуе, што апазыцыя падыходзіць да прэзыдэнцкіх выбараў у хранічна раздробленым стане, і адказвае на пытаньне, які лёзунг стане галоўным на гэтых выбарах.
Падкантрольны Расеі Севастопальскі гарадзкі суд ліквідаваў мясцовую рэлігійную арганізацыю «Царква эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў «Благодать».
Міністрка замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсль 15 студзеня наведае Беларусь. Гэтую інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацьвердзілі ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.
Былы міністар энэргетыкі Ізраіля Гонэн Сэгеў прызнаў сябе вінаватым у шпіянажы на карысьць Ірана. Ён заключыў дасудовую зьдзелку са сьледзтвам, згодна зь якой будзе прысуджаны да 11 гадоў турэмнага зьняволеньня. Суд павінен зацьвердзіць гэта пагадненьне ў лютым, паведамляе newsru.co.il.
Былы памочнік прэзыдэнта ЗША Пол Манафорт падзяліўся дадзенымі апытаньняў грамадзкай думкі, якія праводзіў выбарчы штаб рэспубліканскага кандыдата ў прэзыдэнты ў 2016 годзе, з партнэрам, якога зьвязваюць з расейскай выведкай — Канстанцінам Кілімнікам.
«Т-34» — новы расейскі фільм пра савецкі танк, які, паводле стваральнікаў стужкі, адыграў ключавую ролю на Ўсходнім фронце Другой сусьветнай вайны.
Беларусь з афіцыйным візытам наведае прэзыдэнт Зымбабвэ Эмэрсан Мнангагва. Летась ён замяніў на вышэйшай пасадзе Робэрта Мугабэ, які кіраваў краінай 30 гадоў.
Марзалюк спасылаецца на расейскага гісторыка Юрыя Барысёнка, які заяўляе, што Каліноўскі нібыта «носьбіт польскай самасьвядомасьці, нягледзячы на ўсе свае агітацыйныя творы на беларускай мове».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з тэлезваротам да народу з Авальнага кабінэта. Выступ трансьлявалі ўсе найбуйнейшыя амэрыканскія тэлеканалы, паведамляе «Настоящее время».
1 студзеня, калі ў Беларусі адзначалі 100-годзьдзе заснаваньня БССР, на Кубе сьвяткавалі 60-годзьдзе рэвалюцыі. Урачыстасьць з удзелам вэтэранаў прайшла на могілках, дзе пахаваны Фідэль Кастра. Але кубінцам не да сьвята.
Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны выдала пасьведчаньні кандыдатаў у прэзыдэнты чарговым асобам.
Беларусь на 66-м месцы паводле колькасьці краінаў, якія можна наведаць бязь візаў з нацыянальным пашпартам. Грамадзяне Беларусі могуць уехаць бязь візы ў 77 краінаў.
Дзяржаўныя ўстановы Туркмэністану абавязаныя замяніць партрэты прэзыдэнта Бердымухамэдава і закупіць яго фота зь сівізной. Партрэты «леташняга сэзону», на якіх прэзыдэнт брунэт, цяпер прадаюцца са скідкай.
Загрузіць яшчэ