Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура адмовіўся выконваць эўрапейскі ўльтыматум аб прызначэньні новых выбараў


Нікаляс Мадура

Дзейны кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заявіў, што ня мае намеру выконваць ультыматыўнае патрабаваньне некалькіх эўрапейскіх краін аб абвяшчэньні новых выбараў у краіне на працягу васьмі дзён.

Мадура паведаміў пра гэта ў нядзелю ў інтэрвію тэлеканалу CNN Turk, падкрэсьліўшы, што «Эўропа зноў робіць памылку ў дачыненьні да Вэнэсуэлы ».

«Яны мусяць адмовіцца ад свайго ўльтыматуму», — заявіў Мадура.

Паводле яго, лідэр апазыцыі Хуан Гуайдо, абвясьціўшы сябе часовым прэзыдэнтам, тым самым парушыў канстытуцыю Вэнэсуэлы.

Мадура заявіў, што ён адкрыты для дыялёгу, у тым ліку і з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Такая сустрэча «малаверагодная, але разам з тым не немагчымая», адзначыў ён.

Нікаляс Мадура выказаў падзяку турэцкаму калегу Рэджэпу Таіпу Эрдагану за ягоную падтрымку.

Раней Брытанія, Нямеччына, Францыя, Гішпанія заявілі, што гатовыя будуць прызнаць Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам краіны, калі ў Вэнэсуэле на працягу васьмі дзён не абвесьцяць аб правядзеньні новых выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG