Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачалі вывад вайсковай тэхнікі з Сырыі, — CNN


Салдаты ЗША разам з узброенымі сіламі сірыйскай апазыцыі, лістапад 2018 года
Салдаты ЗША разам з узброенымі сіламі сірыйскай апазыцыі, лістапад 2018 года

ЗША пачалі выводзіць вайсковую тэхніку з Сырыі, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на ананімныя крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа.

Паводле тэлеканалу, гаворка ідзе пра поўнач краіны, дзе амэрыканская армія падтрымлівае курдзкія ўзброеныя атрады.

Аднак пакуль няма дадзеных пра вывад саміх вайскоўцаў. У канцы сьнежня паведамлялася, што прэзыдэнт ЗША пагадзіўся даць арміі чатыры месяцы на поўнае вывядзеньне сіл. Гэтую інфармацыю пазьней зьняпраўдзілі дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо і дарадца прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. Чыноўнікі адмовіліся вызначыць якія-небудзь тэрміны, на працягу якіх ЗША пакінуць Сырыю.

  • Прэзыдэнт Трамп абвясьціў пра вывад амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі ў канцы мінулага году. У знак пратэсту супраць рашэньня прэзыдэнта пайшоў у адстаўку міністар абароны Джэймс Мэтыс, пасьля і іншыя чыноўнікі Пэнтагону падалі ў адстаўку.
  • Апанэнты Трампа кажуць пра тое, што хуткі вывад войскаў ЗША паставіць пад пагрозу ўзброеныя атрады курдаў, якія разам з амэрыканцамі вялі барацьбу з радыкальнымі ісламістамі на поўначы і ўсходзе Сырыі. Турцыя ня раз заяўляла, што рыхтуе ваенную апэрацыю супраць мясцовых курдаў, якіх абвінавачвае ў падтрымцы тэрарызму.
  • У чацьвер міністар абароны Турцыі заявіў, што краіна зьбіраецца правесьці апэрацыю на паўночным усходзе Сырыі незалежна ад плянаў па вывадзе з краіны амэрыканскіх войскаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG