Абалонскі суд Кіева ў чацьвер прызнаў, што віна былога прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча ў дзяржаўнай здрадзе і дапамозе ў падпарадкаваньні агрэсіынай вайны даказаная.
Трансьляцыю вядзе Ўкраінская служба Радыё Свабода. Януковіча таксама абвінавачваюць у дапамозе ў парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны.
- Адным з галоўных доказаў па справе зьяўляецца зварот былога прэзыдэнта да расейскіх уладаў з просьбай аб уводзе войскаў ва Ўкраіну.
Сам Віктар Януковіч у пасяджэньні суда не ўдзельнічае. Яго адвакат сьцьвярджае, былы прэзыдэнт перанёс апэрацыю і знаходзіцца на рэабілітацыі, перадае тэлеканал 112.ua.
- Па дадзеных украінскіх СМІ, за ўвесь час працэсу Януковіч атрымаў ня менш за 70 судовых позваў.
У лістападзе адвакаты былога прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што ён шпіталізаваны з траўмай і ня зможа прымаць удзел у судовых пасяджэньнях нават па відэасувязі. Суд у Кіеве тады дазволіў Януковічу выступіць з апошнім словам з бальнічнага ложку 5 сьнежня, але былы кіраўнік дзяржавы гэтага не зрабіў.
- Віктар Януковіч лічыць справу аб дзяржздрадзе сфабрыкаванай, палітычнай і не прызнае віны.
- Абвінавачваньне патрабуе прысудзіць Януковіча да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
- У 2014 годзе Януковіч пры падтрымцы расейскіх вайскоўцаў зьбег у Расею, дзе атрымаў часовы прытулак.