Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі: Вэнэсуэла


Лявон Вольскі: Вэнэсуэла
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:23 0:00

Лявон Вольскі некалі напісаў іранічную песьню пра беларуска-вэнэсуэльскае «сяброўства».

Песьня з сакавіка 2010 году:

Ад нас далёка вельмі Вільня і Варшава.
Бэрлін і Прага недасяжныя для нас.
Затое – вось! – Вэнэсуэльская дзяржава,
І мы каракасаўскі чуем маракас.

Мы адчуваем пах вэнэсуэльскай нафты.
Мы бачым горы, гэта Анды, не Каўказ.
Не гавары нічога мне пра крымінал ты,
Зь ім разьбярэцца беларускі наш спэцназ.

Вэнэсуэла, Вэнэсуэла,
Мы аддамо табе душу сваю і цела.
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла,
Мы аддамо табе і сэрца, і руку.
Вэнэсуэла зоркай зырка зазіхцела.
Праз акіян мы, а здаецца, праз раку.

Мы прадамо Вэнэсуэле нашы МАЗы,
БелАЗы, “Віцязі”, цукеркі, трактары,
Гарматы нашыя, ракеты і фугасы…
Няхай баяцца ўсе, і чорт яго дзяры!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG