Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніцу швэдзкага мэдыяінстытуту не пусьцілі ў Беларусь праз расейскі «чорны сьпіс»


Забарона на ўезд у Беларусь у пашпарце ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана ў лютым 2017 году. Пазьней забарону скасавалі

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, каардынатарка праграм швэдзкага мэдыяінстытуту Fojo Вольга Вале накіроўвалася ў Менск на сустрэчу з маладымі журналістамі па запрашэньні БАЖ.

Удзень 25 студзеня Вольгу Вале затрымалі супрацоўнікі памежнай службы ў менскім аэрапорце. Ёй паведамілі, што яна не можа трапіць у Беларусь, бо знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якім не пажаданы ўезд на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.

Беларусь зь нядаўняга часу мае агульны «чорны сьпіс» з Расеяй. Вольга Вале была вымушаная вяртацца ў Рыгу зваротным рэйсам.

Як адзначаецца ў паведамленьні БАЖ, швэдзкі мядыяінстытут Fojo больш за 15 гадоў супрацоўнічае з журналісцкімі арганізацыямі ў Беларусі, і раней ніякіх эксцэсаў з наведваньнем Беларусі ў супрацоўнікаў Fojo не ўзьнікала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG