Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі на 14 гадоў асудзілі «прэзыдэнтку», якая заклікала Пуціна ўвесьці войскі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Суд у Аўстрыі прысудзіў да 14 гадоў лідэрку ўльтраправай групоўкі Моніку Ўнгер. Яна абвясьціла сябе прэзыдэнткай неіснуючай дзяржавы «Фэдэрацыя Аўстрыя» і плянавала справакаваць у Аўстрыі ваенны пераварот. Для дапамогі сваім плянам яна прасіла ваеннай падтрымкі ў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, піша DW.

Паводле дадзеных аўстрыйскай контрвыведкі, у яе арганізацыю ўваходзяць 2700 чалавек. Сябрам арганізацыі выдавалі дакумэнт неіснуючай дзяржавы, іх заклікалі не плаціць аўстрыйскія падаткі.

Абарона Ўнгер настойвала, што погляды сябраў арганізацыі былі «вельмі дзіўнымі», але «не небясьпечнымі». Агучваючы прысуд, суд растлумачыў, што жорсткасьць яго павінна служыць ясным сыгналам, што антыдзяржаўная актыўнасьць недапушчальная.

Намесьнік Унгер, 71-гадовы былы супрацоўнік паліцыі, быў асуджаны на 10 гадоў турмы. Яшчэ 12 абвінавачаных па той жа справе, у тым ліку пэнсіянэры і беспрацоўныя, атрымалі ад дзевяці месяцаў да трох гадоў турмы.

У ліпені 2018 году ў Маскве супрацоўнікі ваеннай контрвыведкі ФСБ правялі ператрусы ў 56-гадовага Сяргея Тараскіна. Ён абвясьціў сябе часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта СССР. З пункту гледжаньня Тараскіна і яго прыхільнікаў, Савецкі Саюз працягвае юрыдычна існаваць, а Расейская Фэдэрацыя — незаконная арганізацыя «з прыкметамі таталітарнай сэкты». Яго прыхільнікі адмаўляюцца плаціць падаткі і камунальныя паслугі, ФСБ і паліцыя рэгулярна праводзяць у іх ператрусы ў розных рэгіёнах краіны, падазраючы іх у экстрэмізьме, піша руская служба Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG