Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведае кіраўніца МЗС Аўстрыі, якая выступае за ўмацаваньне сувязяў з Масквой


Карын Кнайсль танчыць з Уладзімерам Пуціным
Карын Кнайсль танчыць з Уладзімерам Пуціным

Міністрка замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсль 15 студзеня наведае Беларусь. Гэтую інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацьвердзілі ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.

«У яе заплянаваная сустрэча зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімірам Макеям, на якой будуць абмяркоўвацца пытаньні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў», – сказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Як праінфармавалі ў аўстрыйскай дыпмісіі, Карын Кнайсль прыме ўдзел у адкрыцьці новага будынка пасольства Аўстрыі ў Беларусі.

Карын Кнайсль — прадстаўніца крайне правай Партыі свабоды, якая выступае за ўмацаваньне сувязяў з Масквой. У жніўні сусьветныя СМІ ўзгадалі пра Кнайсль з нагоды яе танцу з Уладзімерам Пуціным. Расейскі прэзыдэнт быў госьцем на вясельлі міністаркі з бізнэсоўцам Вольфгангам Майлінгерам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG