У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй 17 траўня амбасада ЗША ўпершыню вывесіла вясёлкавы сьцяг у знак салідарнасьці з ЛГБТ-супольнасьцю.
14 лацінаамэрыканскіх краін адмовіліся прызнаць вынік прэзыдэнцкіх выбараў у Вэнэсуэле, пераможцам якіх стаў Нікаляс Мадура. У прыватнасьці, Аргентына, Бразылія, Мэксыка і Калюмбія паабяцалі зьнізіць узровень дыпляматычнага прадстаўніцтва з Каракасам.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда зацьвердзіў Артура Міхальскага на пасадзе амбасадара Польшчы ў Беларусі.
У Менск наведаўся Павал Коваль — вядомы польскі палітык, доктар гуманітарных навук, гісторык, публіцыст. Нагодай стала міжнародная канфэрэнцыя «Нацыянальны сувэрэнітэт (1918-2018). Ідэя і палітычная практыка», арганізаваная Інстытутам палітычных даследаваньняў «Палітычная сфэра».
Былы дзяржаўны сакратар МЗС Польшчы Павэл Коваль перакананы, што, пакуль Эўропа не прапануе выразнай стратэгіі ў дачыненьні Беларусі, Лукашэнка будзе перамагаць.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан прынесла на выступ перад выпускнікамі Ельскага ўнівэрсытэту шапку-вушанку з Расеі. Відэа зь яе выступам зьявілася ў інтэрнэце.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказвае ўсё большую занепакоенасьць, што яго сустрэча з лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам ў Сынгапуры можа абярнуцца «палітычным канфузам».
Пасьля публікацыі на сайце МУС заявы з ацэнкай гомасэксуальных дачыненьняў у інтэрнэце пачалі збор подпісаў за выдаленьне гэтага звароту.
Дэпутаты чакаюць ад заснавальніка сацыяльнай сетцы падрабязныя адказы аб працы з пэрсанальнымі дадзенымі карыстальнікаў, паведамляе Голас Амэрыкі.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Шкода, якую здольныя прычыніць «брудныя грошы» з Расеі зьнешняй палітыцы Злучанага Каралеўства, зводзіць на нішто выгаду ад расейскіх пагадненьняў, якія заключаюцца ў лёнданскім Сіці.
Апазыцыя байкатавала выбары і не прызнала вынікаў: заявіла, што яўка на выбарах завышаная — не 46,1%, як сьцьвярджаюць улады, а толькі каля 30%.
14 мая ў Ерусаліме ў прысутнасьці дачкі і зяця Дональда Трампа было ўрачыста адкрытае пасольства ЗША. У гэты час у ста кілямэтрах ад яго, на мяжы сэктару Газа і Ізраіля адбываліся масавыя пратэсты палестынцаў, у выніку якіх загінулі 60 чалавек. Як пра гэтыя дзьве гісторыі распавядалі СМІ?
У Міністэрстве ўнутраных справаў шкадуюць аб тым, што 17 траўня над пасольствам Вялікай Брытаніі ў Менску быў вывешаны вясёлкавы сьцяг — сымбаль гомасэксуалаў. Пра гэта гаворыцца на сайце МУС.
Прадстаўнікі грамадзкай ініцыятывы «Беларускі камітэт «Сябры» і тактычнай групы «Беларусь» сёньня наведалі мэмарыяльны комплекс «Быкаўнянскія магілы», дзе ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
На мяжы Латвіі, Расеі і Беларусі кожны год праходзяць урачыстасьці ў памяць пра Другую сусьветную вайну.
У пачатку чэрвеня бягучага года заканчваецца тэрмін дзеяньня дазволаў на распаўсюд прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Беларусі.
Грамадзянін Ізраіля прыехаў ва Ўкраіну і навучае вайскоўцаў са спецназу Корпусу апэратыўнага раптоўнага дзеяняня.
На якія спартовыя вяршыні можа вывесьці Марадона «Дынама-Берасьце»? Навошта ўладальнікі клюбу купілі зорку першай вялічыні? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць журналіст Эдуард Белямук, аглядальнік «Прэсболу» Сяргей Шчурко і карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время» Серж Харытонаў.
Пагадненьне аб новай назьве былой югаслаўскай рэспублікі Македоніі дасягнутае з урадам Грэцыі. З такім сьцьвярджэньнем выступіў прэм’ер-міністар Македоніі Зоран Заеў.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правялі тэлефонную размову і абмеркавалі, як забясьпечыць удзел Паўночнай Карэі ў саміце паміж Трампам і кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам.
Датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары праходзяць у нядзелю ў Вэнэсуэле. Грамадзяне краіны будуць абіраць новага кіраўніка дзяржавы, тэрмін паўнамоцтваў якога складае шэсьць гадоў.
Пётар Парашэнка падпісаў указ аб канчатковым спыненьні ўдзелу Украіны ў рабоце статутных органаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Сваім указам ён увёў у дзеяньне адпаведнае рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі.
Новы кіраўнік ураду Каталёніі Жуакім Тора праігнараваў перасьцярогу прэм’ера Гішпаніі Марыяна Рахоя і ўключыў ва ўрад двух зьняволеных палітыкаў і двух палітыкаў, якія ўцяклі за мяжу.
Віцебскія дзевяціклясьнікі Павал і Сяргей 19 траўня вырашылі замерыць рэйтынг Лукашэнкі.
Устаноўчы зьезд партыі прайшоў 19 траўня ў маскоўскім бізнэс-цэнтры «Амэга Пляза». Дэлегаты абралі для палітычнай арганізацыі новую назву — «Расея будучыні». Раней яна называлася «Працоўная назва».
Выпускнік Юрыдычнага факультэту БДУ заявіў, што законапраект аб бел-чырвона-белым сьцягу, які прэзэнтавала каманда дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, быў напісаны ім
Расейскі бізнэсовец Алег Дзерыпаска пакіне раду дырэктараў кампаніяў «Русал» і «En +». Ягонае месца зойме незалежны дырэктар «En +», паведамляецца на сайце кампаніі.
Эўразьвяз абароніць інтарэсы эўрапейскіх кампаній, якія інвэстуюць у Іран, і будзе прытрымлівацца сумеснага пляну дзеяньняў па іранскай ядзернай праграме. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаваным на сайце Эўрапейскай камісіі. Дакумэнт прыняты па выніках саміту лідэраў краін ЭЗ у Сафіі.
Абвешчаны склад новага ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у пятніцу прыняў усе прапановы прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева па складзе новага ўраду Расеі.
Нефармальны міністэрскі дыялёг краін «Усходняга партнэрства» пройдзе 21–22 чэрвеня ў Менску. Пра гэта Свабодзе паведамілі дасьведчаныя крыніцы.
Пазыцыі Беларусі і Эквадору ў галоўных міжнародных пытаньнях «супадаюць альбо абсалютна блізкія».
У базе дадзеных Дзяржаўнай думы зьявіўся законапраект аб тэрміне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі. З карткі законапраекта вынікае, што ён быў зарэгістраваны ў пятніцу і накіраваны старшыні Думы. Дакумэнт унесены парлямэнтам Чачні.
Шасьцімесячны Джэмілеў разам з бацькамі быў дэпартаваны з Крыму ва Ўзбэкістан на загад Сталіна, як і 190 тысяч крымскіх татараў.
У Латвіі Паліцыя бясьпекі завяла пяць крымінальных справаў на актывістаў партыі «Рускі саюз Латвіі».
У Сімфэропалі праходзіць суд над 19-гадовым Сэйтасанам Асанавым, якога затрымалі напярэдадні на акцыі «Запалі агонь у сваім сэрцы» да Дня памяці ахвяраў генацыду крымскіх татар. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаваньні законнаму распараджэньню супрацоўніка паліцыі. Усяго былі затрыманыя 20 чалавек, сярод іх — як найменей двое непаўналетніх.
Ня буду сьціплым, але падазраю, што інтэрвію Рычарда Пайпса Свабодзе было адным з апошніх, якія даў гэты легендарны чалавек журналістам. Арганізаваць размову было няпроста, але яшчэ складаней пагадзіцца з тым, што ён тады сказаў.
Цяперашняя вэрсія правак прадугледжвае штраф у 150–300 эўра за публічнае дэманстраваньне, распаўсюд або выкарыстаньне стужкі на масавых мерапрыемствах — яна забароненая гэтак жа, як забароненая нацысцкая і камуністычная сымболіка.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што Расея не стрымала дадзеных ёю ў 2013 годзе гарантый зьнішчэньня хімічнай зброі ў Сырыі.
Лідэры беларускіх апазыцыйных партыяў Анатоль Лябедзька (АГП), Віталь Рымашэўскі (БХД) і Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду») праводзяць сустрэчы з амэрыканскімі дзяржаўнымі службоўцамі, палітыкамі і экспэртнай супольнасьцю.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абяцае даць «абарону» лідэру Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну, калі ён пагодзіцца на ядзернае раззбраеньне, але ў той жа час папярэджвае яго пра сур’ёзныя наступствы, калі дамоўленасьць ня будзе дасягнутая.
«У нас і так ад сёньня ў футболе ў Берасьці бум. Ну добрае, мудрае рашэньне. Чым больш такіх спэцыялістаў будзе далучана да нашага спорту, тым большай будзе папулярызацыя гэтага спорту, любімага ва ўсім сьвеце».
Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Джыны Гаспэл на пасадзе дырэктара ЦРУ, завяршыўшы такім чынам палеміку вакол яе датычнасьці да жорсткіх допытаў асобаў, падазраваных у тэрарызьме.
Прэзыдэнты Расеі і Сырыі Ўладзімір Пуцін і Башар Асад правялі ў чацьвер перамовы ў Сочы.
Суд у Іраку ў чацьвер засудзіў на сьмерць расейскага джыгадыста за ўдзел у арганізацыі «Ісламская дзяржава».
Мірзіёеў — першы ад 2002 году кіраўнік Узбэкістану, які прыбыў з афіцыйным візытам у ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп па-ранейшаму гатовы сустрэцца з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам, заявіла прадстаўніца Белага дому Сара Сандэрс.
У ЗША памёр Рычард Пайпс, амэрыканскі гісторык, былы дарадца прэзыдэнтаў ЗША. Летась легендарны амэрыканскі саветоляг, даў інтэрвію Радыё Свабода.
Пра гэтае рашэньне было абвешчана пасьля сустрэчы лідэраў ЭЗ у Баўгарыі.
Загрузіць яшчэ