Румынская праваабаронца і дысыдэнт Дойна Корня, якая змагалася супраць камуністычнага рэжыму, памерла ва ўзросьце 88 гадоў.
Савецкае кіраўніцтва кінула на волю лёсу мільёны чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў нямецкім палоне падчас Другой сусьветнай вайны. Пра гэта сьведчаць дакумэнты, выяўленыя гісторыкамі пасьля аблічбаваньня Архіву замежнай палітыкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу заявіў, што яго адміністрацыя дамовілася пра дату і месца правядзеньня сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам.
Ва Ўкраіну не пусьцілі дваіх расейцаў, якія адмовіліся здымаць забаронены ў краіне георгіеўскай стужкі са свайго багажу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Ўкраіны Алег Слабадзян.
Зьвяз цывілізацыі аб’яднаных нацыяў (UNAOC) перанёс дэбаты наконт свабоды СМІ. Раней арганізатары імпрэзы зажадалі выразаць з фільму крытычны фрагмэнт пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Турцыі.
У Душанбэ праходзіць Міжнародная канфэрэнцыя ў справе супрацьстаяньня тэрарызму і гвалтоўнаму экстрэмізму. Яе арганізаваў ўрад Таджыкістану ў супрацоўніцтве з ААН, АБСЭ і Эўразьвязам.
Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі, а таксама аташэ ў пытаньнях інфармацыі, адукацыі і культуры Элізабэт Льюіс узялі ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцьця Партнэрскага цэнтру «Ўсё пра ЗША». Яго стварылі ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.
Чаму Рэспубліканская партыя Армэніі не прагаласавала за Пашыньяна на прэм’ера, а потым пагадзілася падтрымаць яго? Ці спалохаўся Лукашэнка армянскай рэвалюцыі? У чым сакрэт гэтай рэвалюцыі?
Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць вываду часткі сваіх вайскоўцаў з тэрыторыі Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведамляе газэта The New York Times са спасылкай на крыніцы.
Пракуратура Галяндыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да двух будаўнічых кампаніяў, якія маглі ўдзельнічаць у будаўніцтве моста ў Крым.
У сваёй новай кнізе сэнатар настойвае, што Амэрыцы час перайсьці ў наступ у кібэрвайне.
На пасяджэньні гарадзкой рады гораду Нікапалю ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны ў пятніцу, 4 траўня, адбылася страляніна.
Рэспубліканская партыя Армэніі, якая цяпер знаходзіцца пры ўладзе, будзе лічыць сябе апазыцыяй, нягледзячы на большасьць у парлямэнце.
«Мы хочам удакладніць, якія пэўныя абавязаньні мы — Расея, Казахстан, Беларусь — адзін перад адным маем, бо нас надта турбуе, калі мы бачым, што Беларусь і Азэрбайджан вельмі збліжаюцца» — сказаў Пашыньян.
У ЗША спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які расьсьледуе меркаванае ўмяшаньне Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары ў 2016 годзе, мае намер выклікаць на пасяджэньне суду 70 чалавек. Столькі позваў ён замовіў у судзе штату Вірджынія.
Прафэсар Альбэрцкага ўнівэрсытэту гісторык Дэйвід Марплз чарговы раз наведаў Беларусь, скарыстаўшыся 5-дзённым бязьвізам.
Кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава дала даручэньне «актывізаваць працу па ўзгадненьні законапраекту, які зьмяшчае зьмены і дапаўненьні ў Антынаркатычнае заканадаўства».
ЗША прыпынілі фінансаваньне сірыйскай няўрадавай арганізацыі «Белыя каскі». Пра гэта тэлеканалу CBS паведамілі яе прадстаўнікі.
Ён ня стаў разважаць, ці магло рэчыва трапіць з Чэхіі ў Брытанію. Але прадстаўніца МЗС Расеі ўжо заявіла, што словы Зэмана нібыта пацьвярджаюць вэрсію аб тым, што Скрыпаля атруцілі не расейскім рэчывам.
Міжнародная канфэрэнцыя «Ўкраіна — Беларусь: ад выклікаў да супольных прарываў» абмяркоўвае, якімі маюць быць дачыненьні паміж дзьвюма дзяржавамі, якія выбралі розныя саюзы: Украіна — з Эўразьвязам і NATO, Беларусь — з Расеяй.
Вялікая Брытанія рыхтуе шырокамаштабны плян супрацьдзеяньня расейскай вонкавай палітыцы на міжнародным узроўні. Пра гэта піша газэта The Guardian са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Злучанага Каралеўства.
Лідэра вулічных пратэстаў у Армэніі Нікола Пашыньяна зноў вылучылі на пасаду прэм’ер-міністра краіны.
Папраўкі да заканадаўства прадугледжваюць 90 адсоткаў тэлевяшчаньня ў краіне на мовах Эўразьвязу.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Назаранку выканаўцам абавязкаў начальніка Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету.
Уладзімер Шкуроў, дырэктар Другога эўрапейскага дэпартамэнту Міністэрства замежных спраў Украіны, адказаў на пытаньне Свабоды пра магчымы абмен абвінавачанымі ў шпіянажы грамадзянамі Ўкраіны і Беларусі.
Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе Пракуратуры Беларусі, прызначаная на 4 траўня сустрэча генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка з актывісткамі руху «Маці 328», якія трымаюць галадоўку ў Калінкавічах, пераносіцца на іншы дзень.
Якія канкрэтна артыкулы законапраекту падпадуць пад карэктаваньне, міністар Карлюкевіч не ўдакладніў.
Рада кіраўнікоў вяшчаньня ЗША, якая, сярод іншага, кіруе працай Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, разам зь іншымі міжнароднымі вяшчальнымі структурамі заснавала інавацыйны вэб-сайт для абыходу цэнзуры ў інтэрнэце — bypasscensorship.org
Леварадыкальныя арганізацыя баскаў-сэпаратыстаў ЭТА, якая на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасьць Краіны Баскаў ад Гішпаніі і Францыі, абвясьціла аб самароспуску і спыненьні палітычнай дзейнасьці.
У Кіеве абмяркоўваюць стратэгію дачыненьняў Беларусі і Ўкраіны. Прысутнічаюць палітыкі і чыноўнікі з МЗС Украіны. Беларускія ўлады не прадстаўленыя.
Свабода адабрала адказы на найцікавейшыя з пытаньняў да амбасадаркі Фіёны Гіб падчас мэдыясьняданку.
Выкананьне Беларусьсю рэкамэндацыяў па барацьбе з карупцыяй у 2017 годзе працягвала заставацца «глябальна нездавальняючым», гаворыцца ў штогадовай справаздачы Групы дзяржаў па барацьбе з карупцыяй (GRECO).
У 2017 годзе прытулак у ЗША папрасілі 2664 расейцы — гэта абсалютны рэкорд за апошнія 24 гады і на 39% больш, чым папрасілі прытулку ў 2016 годзе.
Раніцай 3 траўня беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка Менск-Кіеў намесьніка старшыні Партыі БНФ Юрыя Лукашэвіча, паведамляе прэс-служба партыі БНФ.
Вакульчык сьцьвярджае, што справа браканьераў пачалася пасьля таго, як Лукашэнка выказаў занепакоенасьць пытаньнем «мінулай восеньню». Але Лукашэнка публічна казаў пра гэта ўсяго тыдзень таму.
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк на нарадзе ў Магілёўскім аблвыканкаме акрэсьліў задачы падчас пасяўной кампаніі, паведамляе БелаПАН.
У сераду група рэспубліканцаў-кангрэсмэнаў намінавала прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на Нобэлеўскую прэмію міру.
Паводле Вакульчыка, шпіён затрыманы на месцы злачынства, ужо прызнаў віну. На карысьць якой дзяржавы працаваў шпіён, не ўдакладняецца.
Выступаючы на шматлюдным мітынгу 2 траўня на плошчы Рэспублікі ў Ерэване, лідэр пратэставага руху Нікол Пашыньян паведаміў прысутным, што прынамсі на ўзроўні заяваў фракцыя Рэспубліканскай партыі Армэніі паабяцала, што падтрымае абраньне «народнага кандыдата».
Міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык вызвалены ад пасады за стварэньне незаконнага сямейнага бізнэсу, заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык, перадае БЕЛТА.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Томас Кент назваў «неверагодным злачынствам» гібель журналістаў падчас тэракту ў сталіцы Аўганістану Кабуле. Ён выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых, у ліку якіх былі супрацоўнікі Аўганскай службы РСЭ / РС.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў Міністэрству замежных спраў падрыхтаваць прапановы аб адклiканьнi ўкраінскіх прадстаўнікоў з каардынацыйных органаў Садружнасьці незалежных дзяржаў у Менску.
У Нямеччыне прыступіў да працы ўпаўнаважаны ўраду па барацьбе з антысэмітызмам — гэтая пасада зьявілася ўпершыню ў гісторыі краіны.
2 траўня лідэры правацэнтрысцкай кааліцыі Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі наведалі міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірыну Касьцевіч. Правацэнтрысты спадзяваліся на гутарку хвілін на 20. А яна доўжылася больш за гадзіну.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб звальненьні міністра энэргетыкі Ўладзімера Патупчыка.
Умовы працы журналістаў у Беларусі сёньня ня могуць лічыцца свабоднымі. БелаПАН цытуе такую выснову з заявы Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (ЭФЖ), прымеркаванай да Сусьветнага дня свабоды прэсы 3 траўня.
«Няхай адна траціна дэпутатаў вылучыць адзінага кандыдата, і мы яе падтрымаем», — сказаў журналістам у парлямэнце лідэр фракцыі рэспубліканцаў Ваграм Багдасар'ян. Такую заяву ён зрабіў пасьля нарады фракцыі з удзелам экс-прэзыдэнта і экс-прэмʼера Сэржа Саргсьяна.
Сем удзельніц галадоўкі руху «Маці 328» у Калінкавічах 2 траўня сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнікі сілавых і судовых ведамстваў, чыёй прысутнасьці патрабавалі галадоўніцы, на сустрэчу не прыйшлі.
Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні заявіла аб актуальнасьці пагрозы для свабоды слова і свабоды друку ў сьвеце і заклікала ўсе дзяржавы прыняць меры для гарантаваньня бясьпекі журналістаў.
У акваторыю Чорнага мора ўвайшлі ваенныя караблі NATO, у іх ліку брытанскі ракетны эсьмінец, фрэгаты Гішпаніі, Турцыі, Нямеччыны, Грэцыі, Румыніі і Балгарыі.
Загрузіць яшчэ