Як адзначае агенцтва БелаПАН, аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» вырашыў праводзіць акцыі кожны месяц 26-га чысла ў гарадах паміж Менскам і Астраўцом: Заслаўе, Радашкавічы, Маладэчна, Вілейка, Смаргонь, Ашмяны. Завершыцца маратон 26 лістапада ў Астраўцы.