Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскім ЦУМе зьнялі з продажу глёбусы з украінскім Крымам, бо «неактуальныя»


Актывіст незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Максім Гацак расказаў на Facebook, што атрымаў дзіўны адказ на пытаньне пра адсутнасьць глобусаў з украінскім Крымам у менскім ЦУМе — яму адказалі, што такіх няма, бо яны «больш не актуальныя».

Свабодзе ў ЦУМе не змаглі сказаць, ці праўда гэта: з аддзелу даведкі накіравалі да аддзелу арганізацыі гандлю, адтуль — да начальніка камэрцыйнай службы Максіма Мікалаевіча. Той адмовіўся камэнтаваць такія зьвесткі і параіў зьвярнуцца ў аддзел арганізацыі гандлю, зь якога да яго і накіравалі.

Крым уваходзіць у склад Украіны як аўтаномная рэспубліка. Паўвостраў быў анэксаваны Расеяй у 2014 годзе — тэрыторыю занялі «зялёныя чалавечкі» бяз знакаў адрозьненьня (пазьней Уладзімір Пуцін прызнаў умяшаньне расейскіх войскаў). Далучэньне Крыму да Расеі прызналі толькі Аўганістан, Вэнэсуэла, Куба, Нікарагуа, Паўночная Карэя і Сырыя.

Міністэрства замежных спраў Беларусі раней тлумачыла, што «пазыцыя Беларусі ў дачыненьні да Ўкраіны не памянялася ні на ёту», дагэтуль так і не сказаўшы, чый Крым. Украіна ня раз крытыкавала Беларусь за падтрымку Расеі ў «крымскім пытаньні» на міжнароднай арэне.

Чый Крым? Вайна глёбусаў дакацілася да Беларусі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG