Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«До свидания. Всё», — дырэктар санаторыя «Белоруссия» пра рэкамэндацыю ехаць у Крым з парушэньнем законаў Украіны


Санаторый «Белоруссия»

Крымскі санаторый «Белоруссия» Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі запрашае прыяжджаць да сябе праз тэрыторыю Расеі, што парушае законы Ўкраіны, зьвярнуў увагу ўкраінскі праект «Міротворець».

У разьдзеле «Як да нас даехаць» на сайце санаторыя прапануюць дабірацца аўтобусам з дапамогай кампаніі «БелЭкспрэсСэрвіс» (сайт vkrim.by) праз тэрыторыю Расеі. Такі самы спосаб прапануецца на сайце Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтракурорт».

Пры гэтым на сайтах санаторыя, «БелЭкспрэсСэрвісу» і «Цэнтракурорту» не прапануюць варыянтаў даезду праз тэрыторыю Ўкраіны і не паведамляюць, што паводле ўкраінскіх законаў за наведваньне акупаванага Расеяй Крыму могуць забараніць уезд ва Ўкраіну — такое здаралася ўжо амаль 1500 разоў.

Свабода паспрабавала распытаць пра сытуацыю з праездам у санаторый «Белоруссия» яго дырэктара Барыса Андрасюка. Але, яшчэ не даслухаўшы пытаньне да канца, пачуўшы толькі сьцьверджаньне, што сайт санаторыя прапануе ехаць у Крым праз Расею, Андрасюк адказаў «До свидания. Всё» і паклаў слухаўку.

Санаторый «Белоруссия» знаходзіцца ў Карэізе, што пад Ялтай. Зарэгістраваны ў Расеі і мае кантракты, сярод іншага, зь бюджэтнымі арганізацыямі Расеі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG