Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад мае намер наведаць Пхеньян для сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам, паведамляюць паўночнакарэйскія дзяржаўныя СМІ.
Людміла Сянцова і Ларыса Кольчанка, маці Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, якія былі арыштаваныя расейскімі ўладамі неўзабаве пасьля анэксіі Крыма, і абвінавачаныя ў арганізацыі тэрактаў у Крыме, сустрэліся ўпершыню пасьля арышту сыноў і запісалі сумесны відэазварот да прэзыдэнта Ўкраіны.
«Рэпартэры бязь межаў» выказалі на гэтым тыдні абурэньне ў сувязі з інсцэніроўкай забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі. Пра гэта напісаў у твітэры кіраўнік арганізацыі Крыстоф Дэлуар. Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўска-Гузы адказала Дэлуару, назваўшы яго ідыётам.
У Славеніі ў нядзелю праходзяць датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Як адзначае агенцтва Reuters са спасылкай на апытаньні грамадзкай думкі, Славенская дэмакратычная партыя былога прэм’ер-міністра Янэза Яншы.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Трампа рыхтуецца да ўвядзеньня санкцыў у дачыненьні да энэргакампаній Нямеччыны і шэрагу іншых эўрапейскіх краін, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве трубаправода «Паўночны паток −2».
Ініцыятыва нібыта належыць ЗША, але ў плянах галоўную ролю мае выконваць Нямеччына. На выпадак крызісных сытуацыяў плянуецца значна падвысіць апэратыўнасьць разгортваньня ўзброеных сілаў на тэрыторыі краінаў NATO.
Паводле розных падлікаў, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 па 1941 гады ад 30 да 250 тысяч чалавек. Акцыя абдываецца на тле пратэстаў супраць адкрыцьця пад самым комплексам рэстарацыі «Поедем поедим».
Больш за 18 тысяч вайскоўцаў зь 19 краінаў возьмуць удзел у вучэньнях NATO Saber Strike, што пройдуць 3–15 чэрвеня.
Новы прэм’ер паабяцаў кіравацца сумленьнем і гонарам, заставацца ляяльным каралю і бараніць Канстытуцыю. Кажуць, ён гатовы да перамоваў зь лідэрам Каталёніі.
Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў «Ленту.Ру» за артыкул пра перапісваньні ў краіне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Прэзыдэнт Эгіпту Абдэль-Фатах ас-Сісі, пераабраны ў сакавіку на другі тэрмін, прыняў прысягу ў парлямэнце краіны.
У Каталёніі ў суботу прыведзены да прысягі новы рэгіянальны ўрад на чале з Кімам Тора, прыхільнікам былога каталёнскага лідэра Карлеса Пудждэмона, пры якім у рэгіёне прайшоў не прызнаны Мадрыдам рэфэрэндум аб незалежнасьці.
Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк згадвае, як 30 гадаў таму стала магчымая публікацыя артыкулу пра расстрэлы ў Курапатах, тлумачыць, чаму людзі сталі менш ведаць пра Курапаты, і анансуе ініцыятыву «Брукаванка памяці».
З 4 па 7 чэрвеня ў адпаведнасьці з палажэньнямі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе на тэрыторыі Беларусі будзе знаходзіцца інспэкцыйная група Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі.
Аляксандар Лукашэнка праанансаваў новыя гучныя карупцыйныя выкрыцьці і пракамэнтаваў затрыманьне памочніка — інспэктара па Гарадзенскай вобласьці Сяргея Раўнейкі.
2 чэрвеня ў менскім урочышчы Курапаты працягваюцца пратэсты супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» за 50 мэтраў ад мэмарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
Амэрыканская адміністрацыя пачала падрыхтоўку да магчымай сустрэчы прэзыдэнта Дональда Трампа і расейскага лідэра Ўладзімера Пуціна.
Магілёў рыхтуюць да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які пройдзе пры канцы верасьня. Такога маштабу рамонту і будаўніцтва горад ня бачыў даўно.
Якая рэакцыя на гэтую справу ўкраінскага і заходняга грамадзтваў? Што засьведчылі прызнаньні Цымбалюка і Германа? Якім урокам сусьветнай журналістыцы стала справа Бабчанкі? Па гэтых пытаньнях ў Праскім акцэнце спрачаюцца палітычныя аналітыкі: зь Менску — Аляксандар Уласкін, з Кіеву — Яўген Магда, з Лёндану — Арцём Шрайбман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацьвердзіў правядзеньне сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам 12 чэрвеня ў Сынгапуры.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што ў выніку інсцэніроўкі забойства расейскага журналіста Аркадзя Бабачанкі сьледзтва мае прозьвішчы 47 чалавек — патэнцыйных ахвяраў зьнішчэньня на ўкраінскай тэрыторыі.
Міністэрства абароны ЗША і нямецкія вайскоўцы абмяркоўваюць магчымасьць разьмяшчэньня ў ФРГ комплексаў сыстэмы супрацьракетнай абароны THAAD. Пра гэта паведамляе Reuters.
Гэта першы візыт такога кшталту ў гісторыі. Як ён стаў магчымым і наконт чаго прыехалі дамаўляцца брытанскія парлямэнтары, чытайце у эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе.
Юрыст Джузэпэ Контэ ўзначаліў урад Італіі. Сёньня ён прыняў прысягу. На наступным тыдні новы кабінэт міністраў павінен будзе атрымаць вотум даверу ў абедзьвюх палатах нацыянальнага парлямэнту.
У Нямеччыне генэральная пракуратура Шлэзьвіг-Гальштэйну падала дакумэнты ў Вышэйшы суд гэтай фэдэральнай зямлі на выдачу Гішпаніі былога лідэра Каталёніі Карлеса Пудждэмона.
Маркелаў расказаў, што выйшаў да МУС з плякатам «Заблокируйте 86.57.250.202». На наступны дзень яго выклікалі ў міліцыю і затрымалі. Выходныя ён правядзе на Акрэсьціна
Пасьля публікацыі ў сацсетках былі пасты, у якіх ейны артыкул называлі гамафобным, параўноўвалі з «гамафобнай заявай» МУС. ЛГБТ-актывіст мяркуе, што аўтарка «адмаўляе рэчы, якія не разумее» і «ідэалягічна падтрымлівае ўлады».
Менск пакуль не плянуе прымаць новыя замежныя базы, але можа перагледзець рашэньне.
Аляксандар Лукашэнка прапануе Расеі вызначыцца з фарматам прысутнасьці памежнікаў на беларуска-расейскай мяжы. Пра гэта ён заявіў падчас наведваньня памежнай заставы «Дзівін» у Кобрынскім раёне, паведамляе БЕЛТА.
Парлямэнт Гішпаніі вынес вотум недаверу ўраду Мар’яна Рахоя. За адстаўку кабінэту прагаласавалі 180 дэпутатаў, 169 былі супраць.
Аляксандар Лукашэнка ўзгадніў прызначэньне новага начальніка Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Паводле міжурадавага пагадненьня, замежныя заўзятары з адмысловымі картамі змогуць прыяжджаць на футбольны чэмпіянат сьвету 2018 году, які пройдзе ў Расеі, і на Эўрапейскія гульні 2019 году, якія адбудуцца ў Беларусі, бяз візаў.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме, ужо 19 дзён працягвае бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў з расейскіх турмаў.
«Крыху не зразумелыя для парлямэнцкай дэлегацыі сустрэчы, больш скіраваныя, выглядае, на „дайце нам грошай“».
Гаворка меркавана ідзе пра ўкраінскага бізнэсоўца Вячаслава Піваварніка.
Акцыя абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» за 50 мэтраў ад мэмарыялу пад Менскам пачалася аб 11-й і працягвалася паўтары гадзіны.
Прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэля ў другі раз даручыў прафэсару Джузэпэ Контэ, кандыдату ад папулісцкіх партыяў, сфармаваць урад, паведамляе Reuters.
Мінісувязі Беларусі пакуль адмовілася ад «падатку на мэсэнджары», але магчымасьць яго ўвядзеньня разглядалася ў 2017 годзе. Ды ў Беларусі прыняты «падатак на Google». Навіной пра Ўганду ўжо падзялілася БелТА.
Генэральны пракурор Грузіі Іраклі Шатадзэ падаў у адстаўку пасьля таго, як 31 траўня каля тысячы людзей сабраліся ў Тбілісі на пратэст супраць несправядлівага, на іх думку, расьсьледаваньня забойства ў сьнежні 2017 году двух хлопчыкаў-падлеткаў.
На судовым паседжаньні ён сказаў, што сапраўды кантактаваў з прадстаўніком прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, але рабіў гэта, працуючы на контравыведку Ўкраіны.
Падчас заканчэньня акцыі абаронцаў Курапатаў затрымалі Вольгу Мікалайчык, паведаміў карэспандэнт Свабоды.
«Людзі ў цывільным» вялі апэратыўныя здымкі, у Курапацкім лесе дзяжурылі каля дзесяці міліцыянтаў. У некаторых журналістаў перапісалі пэрсанальныя зьвесткі, але на момант публікацыі нікога не затрымалі.
«Мы зноў заяўляем аб нашай сур’ёзнай заклапочанасьці ў дачыненьні да іншых беларускіх грамадзянаў, асуджаных на сьмяротнае пакараньне».
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вырашае, ці браць пад варту Барыса Германа, якога сьледзтва называе арганізатарам замаху на расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку.
Расейскі мільярдэр Раман Абрамовіч адклікаў заяўку на брытанскую візу інвэстара пасьля таго, як атрымаў грамадзянства Ізраілю.
Магерыні згадала пытаньні правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беларусі — пацьвердзіла, што рэальныя крокі дзеля іх забесьпячэньня «ключавыя для фармаваньня будучых адносін».
Госьць «Інтэрвію тыдня» — сустаршыня БХД Павал Севярынец. Ён абвяшчае на 1 чэрвеня ўсеагульную мабілізацыю абаронцаў Курапат, тлумачыць, чаму ўласьнікі «Поедем поедим» павінны бясплатна перадаць свой будынак пад музэй сталінскіх рэпрэсій, і заяўляе, што ў гэтай тэме ўлада мае шанец перамяніць сам вобраз і характар рэжыму.
«Каму трэба — я сказаў, але гэта былі самыя блізкія родныя».
«Казаць, што мы цяпер ужо ўсё зрабілі для таго, каб іх не было, не выпадае. Гэта праца не аднаго дня і нават не аднаго году. Трэба над гэтым працаваць сыстэмна і комплексна», — сказаў Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась.
Загрузіць яшчэ