Пакістанскія ўлады не дазволілі амэрыканскаму васковаму аташэ пакінуць краіну пасьля аварыі зь летальным вынікам, бо супраць яго распачалі крымінальную справу, перадае «Голас Амэрыкі».
Дыплямат Джозэф Эмануіл Хол 7 красавіка трапіў у аварыю ў Ісламабадзе: праехаў на чырвонае сьвятло і зьбіў матацыкліста, які ў выніку памёр ад траўмаў.
Амэрыканскія ўлады выказалі глыбокія спачуваньні сям’і загінулага і абяцалі цалкам супрацоўнічаць з мясцовымі ўладамі ў расьсьледаваньні. Пакістан патрабаваў пазбавіць Хола дыпляматычнай недатыкальнасьці, але Вашынгтон адмовіў.
Пакістанскія ўлады ўвялі недэталізаваныя абмежаваньні на паездкі амэрыканскіх дыпляматаў і скасавалі прывілеі для амэрыканскай місіі, прадстаўленыя Ісламабадам у межах партнэрства з ЗША ў «вайне з тэрорам», увёў шэраг абмежаваньняў. Вашынгтон абвясьціў, што пакістанскія дыпляматы павінны за пяць дзён запытваць дазвол на паездку на адлегласьць, большую за 40 км ад месца разьмяшчэньня місіі ў ЗША.
Хол спрабаваў зьляцець з Пакістану 12 траўня, але яму не дазволілі сесьці на амэрыканскі вайсковы самалёт на авіябазе Нур Хан у Ісламабадзе — дыплямату давялося вярнуцца ў амбасаду, самалёт зьляцеў безь яго. Прадстаўнік амбасады ЗША адмовіўся камэнтаваць спробу Хола зьляцець.