Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан загадаў зачыніць офіс Радыё Свабода ў Ісламабадзе


Камар Джавэд Баджва
Камар Джавэд Баджва

Міністэрства ўнутраных справаў Пакістана загадала зачыніць офіс пакістанскай службы Радыё Свабода (Радыё Машаал) у Ісламабадзе.

Гэта адбылося пасьля таго, як міжведамасная разьведка абвінаваціла СМІ ў распаўсюдзе праграм, накіраваных «супраць інтарэсаў Пакістана», і што яны «адпавядаюць інтарэсам варожых спэцслужбаў».

У распараджэньні МУС Радыё Машаал абвінавачваюць у «вобразе Пакістана як цэнтру тэрарызму і бясьпечным прытулкам для розных радыкальных груповак».

Акрамя таго, у міністэрстве заяўляюць, што ў праграмах Радыё Машаал Пакістан паказаны «няшчаснай дзяржавай з пункту гледжаньня забесьпячэньня бясьпекі сваіх людзей», у прыватнасьці меншасьцяў і этнічных пуштунаў.

Заява аб закрыцьці бюро зьявілася пасьля таго, як 12 студзеня кіраўнік штаба арміі Пакістана генэрал Камар Джавэд Баджва заявіў, што Пакістан адчувае сябе «здраджаным» праз амэрыканскую крытыку, Ісламабад ня робіць дастаткова для барацьбы з тэрарызмам, а таксама праз рашэньне Вашынгтона прыпыніць ваенную дапамогу для Ісламабада.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША абвясьціў 4 студзеня, што Вашынгтон спыняе дапамогу Пакістану па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, пакуль Ісламабад ня прыме належных мераў супраць сеткі «Хакані» і афганскіх талібаў.

1 студзеня ў Twitter прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў уладам Пакістана спыненьнем прадастаўленьня фінансавай дапамогі, абвінаваціўшы Ісламабад у стварэньні бясьпечных умоваў для экстрэмістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG