Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчальнікі ЗША перахапілі 2 расейскія бамбавікі паблізу Аляскі


Зьнішчальнікі F-22 ВПС ЗША, ілюстрацыйнае фота
Зьнішчальнікі F-22 ВПС ЗША, ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія зьнішчальнікі F-22 перахапілі два расейскія бамбавікі Ту-95, паведамляе тэлеканал CNN ў суботу, 12 траўня, са спасылкай на Камандаваньне паветрана-касьмічнай абароны Паўночнай Амэрыкі (NORAD), якое гарантуе аэракасьмічную бясьпеку ЗША і Канады.

Перахоп адбыўся ў міжнароднай паветранай прасторы ў раёне заходняга ўзьбярэжжа штату Аляска, на поўнач ад Алеуцкіх астравоў. Расейскія Tу-95 знаходзіліся ў апазнавальнай зоне супрацьпаветранай абароны ЗША, тлумачыць CNN са спасылкай на прадстаўніка NORAD.

Амэрыканскія зьнішчальнікі перахапілі абодва Ту-95 і назіралі за імі да таго часу, пакуль тыя не пакінулі апазнавальную зону, накіроўваючыся ў заходнім кірунку.

Адзначаецца, што бамбавікі ня перасякалі паветраных межаў Злучаных Штатаў і Канады, дзеянні расейскіх самалётаў не парушалі міжнародных пагадненняў. У Мінабароны Расеі назвалі гэты палёт плянавым.

Апошні такі выпадак адбыўся 3 траўня 2017 году. Тады амэрыканскія F-22 перахапілі два расейскія бамбавікі Ту-95 і некалькі зьнішчальнікаў Су-35, якія іх суправаджалі. Яны таксама знаходзіліся ў міжнароднай паветранай прасторы, але наблізіліся на адлегласьці каля 80 км да Пойнт-Хоупа, населенага пункту на заходнім узьбярэжжы Аляскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG