Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША апублікавалі падборку Facebook-допісаў расейскай «фабрыкі троляў»


Дэмакраты з Камітэта па выведцы Палаты прадстаўнікоў апублікавалі больш за 3500 рэклямных пастоў, апублікаваных або распаўсюджаных у Facebook расейскай кампаніяй «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў».

Гэта робіцца дзеля таго, каб даць грамадзкасьці больш поўнае ўяўленьне пра высілкі Расеі па распальваньні расавых і палітычных супярэчнасьцяў у ЗША ў пачатку і пасьля выбараў 2016 года.

Большасьць матэрыялаў прысьвечана розным вострым пытаньням — такім, як іміграцыя, правы ЛГБТ, права на зброю і падобнае. Вялікая колькасьць матэрыялаў накіраваная на распальваньне расавых канфліктаў, паколькі ўтрымліваюць згадкі пра жорсткасьць паліцыі ў дачыненьні да афраамэрыканцаў або крытыку руху Black Lives Matter.

Некаторыя матэрыялы ўтрымліваюць агітацыю на карысьць Дональда Трампа ці Бэрні Сандэрса, які быў супернікам Гілары Клінтан на дэмакратычных праймэрыз. Пры гэтым пастоў у падтрымку Гілары Клінтан амаль няма.

Гэтыя допісы перадала камітэту кампанія Facebook пасьля таго, як у верасьні яна прызнала, што выявіла сьляды расейскай прапаганды ў сацыяльнай сетцы.

У падборку, якая ўключае допісы, апублікаваныя ў пэрыяд з пачатку 2015 па сярэдзіну 2017 гадоў, не патрапілі 80 000 матэрыялаў, якія агенцтва распаўсюджвала шляхам рэпосту.

Пры публікацыі пастоў, якія апэлююць да праціўнікаў іміграцыі, агенцтва выбіралі карыстальнікаў, падпісаных на старонкі некаторых вядучых Fox News, заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Таксама пошук ажыцьцяўляўся па такіх ключавых словах, як «нацыянальны сьцяг ЗША» і «Канстытуцыя ЗША».

У іншых выпадках выбарка насіла больш адрасны характар. Карыстальнікі Facebook, якія пражываюць у радыюсе 12 міляў ад горада Бафала ў штаце Нью-Ёрк, атрымлівалі запрашэньні на акцыю ў падтрымку афраамэрыканкі, якая памерла ў акруговай турме. Матэрыял з крытыкай на адрас тэхаскай настаўніцы, якая страціла працу праз расісцкія выказваньні, рассылаўся дарослым карыстальнікам, якія пражываюць у Кліўлэндзе, Балтыморы, Сэнт-Луісе і Фэргюсане, штат Місуры.

Матэрыял, прысьвечаны дыскрымінацыі афраамэрыканцаў, паказваўся толькі карыстальнікам, якія выкарыстоўвалі Wi-Fi-злучэньне, а не мабільны Інтэрнэт. Тлумачэньне гэтаму ня знойдзена.

Некаторыя пасты зьбіралі значна больш шырокую аўдыторыю. Створаны 23 чэрвеня 2015 года матэрыял патрыятычнай тэматыкі са стылізаваным малюнкам белагаловага арлана, прагледзелі каля 530 000 разоў. Па спасылцы прайшлі 72 000 разоў.

Пры гэтым фармулёўкі ў пастах часам выдаюць дачыненьне расейскіх агентаў. У адным з пастоў утрымліваецца крытыка на адрас імігрантаў, якія «павінны даказаць, што заслугоўваюць застацца ў ЗША».

Робэрт Мюлер
Робэрт Мюлер

У лютым спэцпрокурор Робэрт Мюлер прад’явіў 13 расейцам абвінавачваньні ў змове з мэтай паўплываць на прэзыдэнцкія выбары 2016 года года. Некалькім асобам, зьвязаным з «Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў», прадʼяўленыя абвінавачваньні ў правядзеньні маштабнай сакрэтнай кампаніі ў сацыяльнай сетцы, адной з мэтаў якой было дапамагчы Трампу перамагчы Клінтан на выбарах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG