Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы палякаў выйшлі на антыўрадавае шэсьце ў Варшаве. ФОТАРЭПАРТАЖ


Тысячы палякаў выйшлі сёньня на вуліцы Варшавы для ўдзелу ў шэсьці з патрабаваньнем свабодных судоў і павагі да канстытуцыі.

Удзельнікі пратэсту асуджаюць папулісцкі ўрад, які, на іх думку, вінаваты ў эрозіі дэмакратыі.

У ходзе «Маршу свабоды» ў суботу многія людзі несьлі сьцягі Польшчы і Эўрапейскага Зьвязу і скандавалі розныя лёзунгі, накштал «Канстытуцыю!» і «Бясплатныя суды!»

Дзьве праэўрапейскія і цэнтрысцкія апазыцыйныя партыі, Грамадзянская плятформа і Сучасныя, былі ключавымі арганізатарамі пратэсту. У прамове, іх лідэры абвінавацілі кіроўную партыю Права і Справядлівасьці ў размываньні дэмакратычных свабодаў і антыдэмакратычнай рэформе судовай сыстэмы, што дае партыі кантроль за судамі.

Пункт гледжаньня пратэстуючых на сытуацыю ў Польшчы падтрымліваецца і лідэрамі ЭЗ, якія заклікаюць польскі ўрад адмяніць некаторыя рэформы.

Некаторыя пратэстоўцы падчас шэсьця трымалі трумалі ў руках невялікія копіі польскай канстытуцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG