Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выхоўвае некамуністычныя каштоўнасьці». У Кітаі пад нож трапіла Сьвінка Пэпа

30 тысяч відэаролікаў з удзелам гэтага мультпэрсанажа зьніклі з відэагостынгу Douyin без тлумачэньняў, іх не знайсьці нават пошукам па ключавых словах. Сьледчыя лічаць, што Сьвінка Пэпа занадта папулярная і «адбірае хлеб» у кітайскіх мультыплікатараў, а таксама выхоўвае ў моладзі некамуністычныя каштоўнасьці.

​Нядаўна ўлады Кітаю забаранялі амэрыканскага Віня-Пыха за вонкавае падабенства зь лідэрам краіны Сі Цзіньпінам. Акрамя гэтага, у краіне былі забароненыя фільмы і відэа аб падарожжах у часе, кніга Люіса Кэрала «Аліса ў краіне цудаў», сумныя эмодзі, а таксама абмежавана трансьляцыя сэрыялу пра Sponge Bob.

Сусьветныя СМІ ўстрывожыліся і паспрабавалі высьветліць, чым Сьвінка не дагадзіла кітайскім уладам. Guardian прыйшоў да высновы, што Пэпа — «разбуральны сымбаль контракультуры ў Кітаі», і ўлады сапраўды бачаць у ёй пагрозу для моладзі.

Пэпа ня проста гераіня мультфільму для дашкольнікаў, яна культурны фэномен. З тых часоў, як у 2015 годзе брытанскі сэрыял пачалі паказваць у КНР, яго героі паўсюль: на цацках і футболках, зубных шчотках і торбах. Пэпу малююць нават на традыцыйным кітайскім фарфоры.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG