Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты на мяжы сэктару Газа і Ізраілю: ёсьць ахвяры

абноўлена

28 палестынцаў забітыя ізраільскімі вайскоўцамі на мяжы сэктару Газа і Ізраілю падчас акцыі супраць адкрыцьця амбасады ЗША ў Ерусаліме. Каля 900 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку 450 — агнястрэльныя, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў міністэрства аховы здароўя Палестынскай аўтаноміі.

Паводле тэлеканалу Al Jazeera, у пратэстах прымаюць удзел каля 10 тысяч палестынцаў. Некаторыя пратэстоўцы спрабавалі перасекчы памежную агароджу.

Ізраільскія вайскоўцы абвінавацілі ў падбухторваньні групоўку Хамас, якая кантралюе Палестынскую аўтаномію.

Напярэдадні Армія абароны Ізраілю пры дапамозе ўлётак заклікала жыхароў Газы адмовіцца ад масавых пратэстаў і не перасякаць памежных загародаў.

У сьнежні 2017 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэньне перанесьці амэрыканскае пасольства ў Ізраілі з Тэль-Авіву ў Ерусалім. Рашэньне Трампа рэзка раскрытыкавалі лідэры арабскіх краін, а таксама прадстаўнікі Эўразьвязу.

Адкрыцьцё амэрыканскага пасольства ў Ерусаліме

30 сакавіка на мяжы сэктару Газа і Ізраілю палестынцы пачалі шматдзённую акцыю пратэсту «Вялікі марш вяртаньня». Па словах арганізатараў акцыі, яны хочуць прыцягнуць увагу да лёсу жыхароў аўтаноміі, якія, як цьвердзіцца, ня могуць вярнуцца ў дамы сваіх продкаў на тэрыторыі Ізраілю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG