Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гістарычная падзея: у Ерусаліме адкрываюць пасольства ЗША. Ужывую


У Ерусаліме праходзіць цырымонія адкрыцьця пасольства ЗША. У ёй бяруць удзел прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу і старэйшы раднік Белага дома Джарэд Кушнэр — спэцпасланьнік ЗША на Блізкім Усходзе і зяць прэзыдэнта Дональда Трампа.

«Мы лічым, што абодвум бакам можна атрымаць больш, чым яны даюць, каб усе людзі маглі жыць у міры, свабодным ад страху, дзе можна дамагацца выкананьня сваёй мары», — гаворыцца ў прамове Кушнэра, фрагмэнты якой былі распаўсюджаныя да пачатку цырымоніі.

«Ерусалім павінен заставацца горадам, які абʼядноўвае людзей усіх канфэсіяў», — адзначаецца ў заяве прадстаўніка ЗША.

Палестынцы, якія хочуць, каб іх уласная будучая дзяржава мела сталіцу ва Ўсходнім Ерусаліме, абураныя рашэньнем Трампа, які адмовіўся ад палітыкі папярэдніх адміністрацый у дачыненьні да захаваньня амбасады ЗША ў Тэль-Авіве ў чаканьні прагрэсу на мірных перамовах па блізкаўсходнім урэгуляваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG