Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Грузіі мітынг за легалізацыю наркотыкаў скончыўся нічым


Нягледзячы на заявы арганізатараў маштабнай акцыі супраць паліцэйскіх рэйдаў у начных клюбах і за легалізацыю наркотыкаў «стаяць да канца», да раніцы нядзелі мітынгоўцаў засталося так мала, што акцыю прыйшлося спыніць бяз выніку.

Раніцай у нядзелю каля будынку парлямэнту ў Тбілісі заставалася ўсяго 20 чалавек, хоць напярэдадні ў акцыі супраць рэйдаў паліцыі ў начных клюбах і за легалізацыю наркотыкаў удзельнічалі тысячы маладых людзей. Паліцыя разабрала палаткі, дзе ўдзельнікі акцыі правялі ноч і затрымала па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве трох удзельнікаў руху пратэсту. Але іх неўзабаве вызвалілі.

Лідэр руху за легалізацыю наркотыкаў «Белы шум» Бека Цыкарышвілі заявіў журналістам, што арганізатары акцыі ня хочуць далейшай канфрантацыі і вырашылі спыніць мітынг, абвешчаны імі напярэдадні бестэрміновым, хоць улады не выканалі патрабаваньне аб адстаўцы ўрада, а прэм’ер-міністар Георгій Квірыкашвілі наогул адмовіўся зь імі сустракацца.

Раней у ноч на суботу сотні паліцэйскіх уварваліся на тэрыторыю папулярных начных клюбаў «Басіані» і «Галерэя» у цэнтры Тбілісі. МУС патлумачыла неабходнасьць спэцапэрацыі тым, што ў гэтых клюбах распаўсюджваюцца наркотыкі. Днямі з прычыны перадазіроўкі загінулі чатыры падлетка.

У часе ператрусу ў «Басіані» і «Галерэі» паліцыя затрымала восем чалавек, абвінаваціўшы іх у распаўсюдзе наркотыкаў. Наведвальнікі клюбаў аказалі паліцыянтам супраціў. Затым каля тысячы чалавек сабраліся ля будынку парлямэнту Грузіі на праспэкце Руставелі, дзе адбыліся сутычкі з паліцыяй. Падчас сутычак былі затрыманыя яшчэ 20 чалавек, у тым ліку лідэр руху за дэкрыміналізацыю ўжываньня наркотыкаў, кандыдат у прэзыдэнты ад партыі «Гірчы» Зураб Джапарыдзэ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG