Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі адбыліся беспарадкі пасьля масавых вобшукаў і арыштаў у начных клюбах


Падчас паліцэйскага рэйду ў начным клюбе «Басіяні»
Падчас паліцэйскага рэйду ў начным клюбе «Басіяні»

У сталіцы Грузіі Тбілісі пасьля паліцэйскага рэйду ў начных клюбах у ноч на 12 траўня прайшла масавая акцыя пратэсту, якая перарасла ў сутычкі з паліцыяй.

У ноч на суботу сотні паліцыянтаў уварваліся на тэрыторыю папулярных начных клюбаў «Басіяні» і «Галерэя» ў цэнтры Тбілісі. Пазьней Міністэрста ўнутраных спраў патлумачыла неабходнасьць спэцапэрацыі тым, што ў гэтых клюбах распаўсюджваюцца наркотыкі. На днях празь перадазіроўку так званымі «клюбнымі наркотыкамі» загінулі чатыры падлеткі.

Падчас ператрусу ў «Басіяні» і «Галерэі» паліцыя затрымала восем чалавек па абвінавачваньні ў распаўсюдзе наркотыкаў. Наведвальнікі клюбаў аказалі паліцыянтам супраціў.

Пазьней каля тысячы чалавек сабраліся ля будынка парлямэнту Грузіі на праспэкце Руставэлі, дзе адбыліся сутычкі з паліцыяй. У ходзе беспарадкаў былі затрыманыя яшчэ 20 чалавек. У тым ліку лідэр руху за легалізацыю наркотыкаў, кандыдат у прэзыдэнты ад партыі «Гірчы» Зураб Джапарыдзэ. Затрыманым прад’яўленыя абвінавачваньні ў аказаньні супраціву паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG