Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты ў сталіцы Грузіі запатрабавалі адстаўкі прэм’ер-міністра. ВІДЭА


У Тбілісі ў другой палове дня паліцыя саступіла праезную частку ўдзельнікам акцыі на праспэкце Руставэлі. Людзі, якія сабраліся, падзякавалі паліцыі за тое, што ім саступілі дарогу, паведамляе інфармацыйны партал «Грузія-онлайн».

Акцыя «Мы выходзім за свабоду» каля парлямэнту пачалася а 15-й гадзіне. Яе ўдзельнікі патрабуюць адстаўкі прэм’ера і міністра ўнутраных спраў.

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі назваў «нападам» паліцэйскія рэйды ў папулярных тбіліскіх клюбах у ноч на 12 траўня.

«Напад на клюбы ў самы загружаны і шматлюдны час ня мае нічога агульнага з барацьбой з наркотыкамі. Гэта акцыя для запалохваньня. Асобы і адрасы ўсіх буйных барыгаў вядомыя, як і каналы паставак» — напісаў Саакашвілі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

На думку былога прэзыдэнта, у цяперашні час буйных пастаўшчыкоў наркотыкаў у Грузіі апякуюць вышэйшыя службовыя асобы.

Раней карэспандэнт Радыё Свабода паведаміў з Тбілісі, што ў ноч на суботу сотні паліцэйскіх ўварваліся на тэрыторыю папулярных начных клюбаў «Басыяні» і «Галерэя» ў цэнтры Тбілісі. Пазьней МУС патлумачыла неабходнасьць спэцапэрацыі тым, што ў гэтых клюбах распаўсюджваюцца наркотыкі. На днях з прычыны перадазіроўкі загінулі чатыры падлеткі.

У часе ператрусу ў «Басыяні» і «Галерэі» паліцыя затрымала восем чалавек, абвінаваціўшы іх у распаўсюджваньні наркотыкаў. Наведвальнікі клюбаў аказалі паліцыянтам супраціў.

Затым каля тысячы чалавек сабраліся каля будынка парлямэнта Грузіі на праспэкце Руставэлі, дзе адбыліся сутычкі з паліцыяй. У ходзе беспарадкаў былі затрыманыя яшчэ 20 чалавек. У тым ліку лідэр руху за дэкрыміналізацыю ўжываньня наркотыкаў, кандыдат у прэзыдэнты ад партыі «Гірчы» Зураб Джапарыдзэ.

Затрыманым прад’яўленыя абвінавачваньні ў аказаньні супраціву паліцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG