Парыж ня будзе патрабаваць сыходу прэзыдэнта Башара Асада пры ўрэгуляваньні сытуацыі ў Сырыі. Пра гэта расказала ў інтэрвію выданьню «Комммерсант» амбасадарка Францыі ў Расеі Сільві Бэрман.
У Эўразьвязе асудзілі масавыя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі «Ён нам ня цар» у Расеі і патрабуюць неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых.
У Маскве так званыя казакі, што нападалі на ўдзельнікаў пратэстных акцыяў Аляксея Навальнага ў Маскве 5 траўня, атрымлівалі фінансаваньне маскоўскага ўраду на навучаньне дзеяньням па разгоне мітынгаў.
Францыя працягвае абурацца некарэктным выказваньнем Дональда Трампа на карысьць дазволу на нашэньне агнястрэльнай зброі.
Урад Расеі на чале з Дзьмітрыем Мядзьведзевым у панядзелак пойдзе ў адстаўку. Аднак, верагодна, ужо праз суткі будзе абвешчана імя наступнага прэм’ер-міністра.
Віцэ-маршалак сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч, які прысутнічаў у Горадні сьвяткаваньнях Дня палякаў, якія пражываюць за мяжой. Сьвяткаваньні арганізаваў непрызнаваны афіцыйным Менскам Саюз палякаў Беларусі.
Паўночная Карэя папярэдзіла Вашынгтон, што цьверджаньне быццам Пхеньян быў вымушаны сесьці за стол перамоваў пад ціскам ЗША, рызыкуе вярнуць сытуацыю ў ранейшае становішча.
Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані заявіў, што ЗША «пашкадуюць аб выхадзе з ядзернага пагадненьня 2015 году» і што «яго краіна падрыхтавала пляны рэагаваньня на любое рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адносна гэтага знакавага пагадненьня».
7 траўня адбудзецца інаўгурацыя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Ён знаходзіцца ва ўладзе ад 2000 году, кіраўнік Беларусі — ад 1994-га. Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін? Такое пытаньне нашыя карэспандэнты задалі мінакам на вуліцах сталіцаў Беларусі і Расеі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ў твітэры, распаўсюджаным прэс-сакратаром амерыканскага дыпляматычнага ведамства Гэзэр Наўэрт.
На радзіме Карла Маркса, у нямецкім горадзе Трыр, 5 траўня адкрылі помнік філёзафу-эканамісту.
Злучаныя Штаты заявілі пра пляны аднавіць Другі флёт Вайскова-марскіх сілаў у сувязі з ростам вайсковых амбіцыяў Расеі.
Што думае Пуцін пра Беларусь? Якія самыя вострыя праблемы ў беларуска-расейскіх дачыненьнях? Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін?
Дырэктарка ерэванскай школы № 11 Рузана Азізьян звольнілася пасьля пратэстаў вучняў, якія патрабавалі яе адстаўкі.
У цэнтры Масквы на Пушкінскай плошчы затрымалі аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага.
Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ запрасіла прадстаўнікоў беларускага медыясэктару на паседжаньне працоўнай групы па дапрацоўцы да другога чытаньня праекту зьменаў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі вымушана апраўдвацца за інтэрвію прэзыдэнта краіны Мілаша Зэмана тэлеканалу Barrandov.
Румынская праваабаронца і дысыдэнт Дойна Корня, якая змагалася супраць камуністычнага рэжыму, памерла ва ўзросьце 88 гадоў.
Савецкае кіраўніцтва кінула на волю лёсу мільёны чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў нямецкім палоне падчас Другой сусьветнай вайны. Пра гэта сьведчаць дакумэнты, выяўленыя гісторыкамі пасьля аблічбаваньня Архіву замежнай палітыкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу заявіў, што яго адміністрацыя дамовілася пра дату і месца правядзеньня сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам.
Ва Ўкраіну не пусьцілі дваіх расейцаў, якія адмовіліся здымаць забаронены ў краіне георгіеўскай стужкі са свайго багажу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Ўкраіны Алег Слабадзян.
Зьвяз цывілізацыі аб’яднаных нацыяў (UNAOC) перанёс дэбаты наконт свабоды СМІ. Раней арганізатары імпрэзы зажадалі выразаць з фільму крытычны фрагмэнт пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Турцыі.
У Душанбэ праходзіць Міжнародная канфэрэнцыя ў справе супрацьстаяньня тэрарызму і гвалтоўнаму экстрэмізму. Яе арганізаваў ўрад Таджыкістану ў супрацоўніцтве з ААН, АБСЭ і Эўразьвязам.
Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі, а таксама аташэ ў пытаньнях інфармацыі, адукацыі і культуры Элізабэт Льюіс узялі ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцьця Партнэрскага цэнтру «Ўсё пра ЗША». Яго стварылі ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.
Чаму Рэспубліканская партыя Армэніі не прагаласавала за Пашыньяна на прэм’ера, а потым пагадзілася падтрымаць яго? Ці спалохаўся Лукашэнка армянскай рэвалюцыі? У чым сакрэт гэтай рэвалюцыі?
Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць вываду часткі сваіх вайскоўцаў з тэрыторыі Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведамляе газэта The New York Times са спасылкай на крыніцы.
Пракуратура Галяндыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да двух будаўнічых кампаніяў, якія маглі ўдзельнічаць у будаўніцтве моста ў Крым.
У сваёй новай кнізе сэнатар настойвае, што Амэрыцы час перайсьці ў наступ у кібэрвайне.
На пасяджэньні гарадзкой рады гораду Нікапалю ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны ў пятніцу, 4 траўня, адбылася страляніна.
Рэспубліканская партыя Армэніі, якая цяпер знаходзіцца пры ўладзе, будзе лічыць сябе апазыцыяй, нягледзячы на большасьць у парлямэнце.
«Мы хочам удакладніць, якія пэўныя абавязаньні мы — Расея, Казахстан, Беларусь — адзін перад адным маем, бо нас надта турбуе, калі мы бачым, што Беларусь і Азэрбайджан вельмі збліжаюцца» — сказаў Пашыньян.
У ЗША спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які расьсьледуе меркаванае ўмяшаньне Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары ў 2016 годзе, мае намер выклікаць на пасяджэньне суду 70 чалавек. Столькі позваў ён замовіў у судзе штату Вірджынія.
Прафэсар Альбэрцкага ўнівэрсытэту гісторык Дэйвід Марплз чарговы раз наведаў Беларусь, скарыстаўшыся 5-дзённым бязьвізам.
Кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава дала даручэньне «актывізаваць працу па ўзгадненьні законапраекту, які зьмяшчае зьмены і дапаўненьні ў Антынаркатычнае заканадаўства».
ЗША прыпынілі фінансаваньне сірыйскай няўрадавай арганізацыі «Белыя каскі». Пра гэта тэлеканалу CBS паведамілі яе прадстаўнікі.
Ён ня стаў разважаць, ці магло рэчыва трапіць з Чэхіі ў Брытанію. Але прадстаўніца МЗС Расеі ўжо заявіла, што словы Зэмана нібыта пацьвярджаюць вэрсію аб тым, што Скрыпаля атруцілі не расейскім рэчывам.
Міжнародная канфэрэнцыя «Ўкраіна — Беларусь: ад выклікаў да супольных прарываў» абмяркоўвае, якімі маюць быць дачыненьні паміж дзьвюма дзяржавамі, якія выбралі розныя саюзы: Украіна — з Эўразьвязам і NATO, Беларусь — з Расеяй.
Вялікая Брытанія рыхтуе шырокамаштабны плян супрацьдзеяньня расейскай вонкавай палітыцы на міжнародным узроўні. Пра гэта піша газэта The Guardian са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Злучанага Каралеўства.
Лідэра вулічных пратэстаў у Армэніі Нікола Пашыньяна зноў вылучылі на пасаду прэм’ер-міністра краіны.
Папраўкі да заканадаўства прадугледжваюць 90 адсоткаў тэлевяшчаньня ў краіне на мовах Эўразьвязу.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Назаранку выканаўцам абавязкаў начальніка Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету.
Уладзімер Шкуроў, дырэктар Другога эўрапейскага дэпартамэнту Міністэрства замежных спраў Украіны, адказаў на пытаньне Свабоды пра магчымы абмен абвінавачанымі ў шпіянажы грамадзянамі Ўкраіны і Беларусі.
Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе Пракуратуры Беларусі, прызначаная на 4 траўня сустрэча генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка з актывісткамі руху «Маці 328», якія трымаюць галадоўку ў Калінкавічах, пераносіцца на іншы дзень.
Якія канкрэтна артыкулы законапраекту падпадуць пад карэктаваньне, міністар Карлюкевіч не ўдакладніў.
Рада кіраўнікоў вяшчаньня ЗША, якая, сярод іншага, кіруе працай Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, разам зь іншымі міжнароднымі вяшчальнымі структурамі заснавала інавацыйны вэб-сайт для абыходу цэнзуры ў інтэрнэце — bypasscensorship.org
Леварадыкальныя арганізацыя баскаў-сэпаратыстаў ЭТА, якая на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасьць Краіны Баскаў ад Гішпаніі і Францыі, абвясьціла аб самароспуску і спыненьні палітычнай дзейнасьці.
У Кіеве абмяркоўваюць стратэгію дачыненьняў Беларусі і Ўкраіны. Прысутнічаюць палітыкі і чыноўнікі з МЗС Украіны. Беларускія ўлады не прадстаўленыя.
Свабода адабрала адказы на найцікавейшыя з пытаньняў да амбасадаркі Фіёны Гіб падчас мэдыясьняданку.
Выкананьне Беларусьсю рэкамэндацыяў па барацьбе з карупцыяй у 2017 годзе працягвала заставацца «глябальна нездавальняючым», гаворыцца ў штогадовай справаздачы Групы дзяржаў па барацьбе з карупцыяй (GRECO).
Загрузіць яшчэ