Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўпершыню ня ўдзельнічаюць у перамовах па Сірыі

У сталіцы Казахстана адкрыўся дзевяты раунд перамоваў па міжсірыйскім урэгуляваньні. ЗША ўпершыню не даслалі дэлегацыю на гэты форум.

Прэс-сакратар МЗС Казахстана Ануар Жаінакаў 14 траўня заявіў журналістам, што спэцыяльны пасланьнік ААН па Сірыі Стафан дэ Містура, як чакаецца, далучыцца да перамоваў у Астане. Дэлегацыя сірыйскай апазыцыі павінна прыбыць туды 15 траўня. Жаінакаў дадаў, што Злучаныя Штаты ня ўдзельнічаюць у перамовах. У мінулым ЗША накіроўвалі дэлегацыю ў Астану.

Спэцпасланьнік прэзыдэнта Расеі па Сірыі Аляксандр Лаўрэнцьеў заявіў 14 траўня, што Масква ўсё яшчэ спадзяецца, што Вашынгтон прыме ўдзел у перамовах.

Расея і Іран падтрымліваюць урад прэзыдэнта Сірыі Башара Асада, у той час як Турцыя разам са Злучанымі Штатамі падтрымлівае розныя групы паўстанцаў. У Сірыі за час вайны было забіта больш за 330 000 чалавек, і мільёны людзей былі выгнаныя са сваіх дамоў пасьля пачатку канфлікту ў сакавіку 2011 года, які пачаўся з падаўленьня антыўрадавых пратэстаў.

XS
SM
MD
LG