Актывіст апазыцыйнай арганізацыі «Открытая Россия» Кірыл Грыгор’еў, якога затрымалі падчас пратэстаў 5 траўня ў Маскве, кажа, што пазьбег складаньня пратаколу аб затрыманьні, назваўшыся прадстаўніком праўрадавага Нацыянальна-вызвольнага руху (НОД).
У панядзелак увечары ў Ерэван прыляцеў амэрыканскі рок-музыка армянскага паходжаньня Сэрж Танк’ян, які падтрымаў пратэсты ў Армэніі.
Байкеры расейскага мотаклюбу «Начныя ваўкі», якія сёлета чарговы раз зладзілі мотапрабег «Дзень Перамогі — на Бэрлін», былі заблякаваныя пад Прагай групай актывістаў, а мерапрыемства здолелі правесьці толькі пад значнай аховай чэскай паліцыі.
Чаму працэдура інаўгурацыі кіраўнікоў дзяржаў адбываецца так урачыста, пампэзна, пышна? Урачыстасьць цырыманіялу — дадатковы сродак легітымацыі, спосаб пацьвердзіць сакральнасьць іхнай улады. Гэта спосаб псыхалягічнага ўзьдзеяньня на падданых.
Пра гэта Свабодзе ўвечары 7 траўня сказаў Генадзь Фядыніч, старшыня Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП)
7 траўня 2017 году 39-гадовы Эмануэль Макрон быў абраны прэзыдэнтам Францыі, атрымаўшы 66,1% галасоў у другім туры выбараў, у якім ён супрацьстаяў Марын Лё Пэн. Пра тое, як праз год у краіне падводзяць першыя вынікі кіраваньня новага прэзыдэнта — у рэпартажы карэспандэнта Свабоды
«Відэа паліцыі, якая шукае жоўтыя футболкі ў заўзятараў — гэта як адсылка да майго мінулага», — кажа беларус пра цяперашнія палітычныя падзеі ў Каталёніі.
Новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі паступіць у Палату прадстаўнікоў на дзьвюх мовах. Пра гэта Свабодзе паведаміла 7 траўня дэпутатка Алена Анісім пасьля сёньняшняй сустрэчы зь міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.
Армяне паводзяць сябе так, нібы рэвалюцыя ўжо перамагла. Футболкі з партрэтам Пашыньяна ўжо сталі сувэнірамі для турыстаў. Яшчэ нядаўна нябачныя паліцыянты ганяюць пешаходаў за няправільны пераход дарогі. Як зьмяняецца Армэнія і ці не баяцца тут, што нацыянальны герой Пашыньян стане чарговым дыктатарам? Рэпартаж Свабоды зь Ерэвану.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў Дзяржаўнай думе кандыдатуру Дзьмітрыя Мядзьведзева на пасаду кіраўніка ўрада. Аб гэтым паведамляецца на сайце прэзыдэнта.
Галоўным посьпехам трэцяга прэзыдэнцкага тэрміна Ўладзімера Пуціна апытаныя «Лявада-цэнтрам» расейцы назвалі «вяртаньне Расеі статусу вялікай паважанай дзяржавы».
У Лібане праіранская шыіцкая групоўка «Хэзбала» і яе палітычныя саюзьнікі атрымліваюць больш за палову месцаў у парлямэнце Лібана. Пра гэта сьведчаць папярэднія вынікі падліку галасоў на першых з 2009 года парлямэнцкіх выбарах.
Хто ў каго вучыцца, Лукашэнка ў Пуціна ці Пуцін у Лукашэнкі, імкнучыся да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва.
Агенцтва Reuters паведамляе, што ў Ерусаліме 7 траўня зьявіліся прынамсі тры дарожных паказальнікі з надпісам «Амбасада ЗША».
Амбасада Беларусі ў Літве выступіла з заявай у сувязі з інтэрвію міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса беларускаму інфармацыйнаму парталу TUT.BY.
Беларусь апынулася паміж Кіргізстанам і Ўзбэкістанам у рэйтынгу «вэстэрнізацыі» постсавецкіх краінаў. Такія дадзеныя абвясьціў амэрыканскі стратэгічны цэнтар StrategEast.
Брытанскія і нямецкія чыноўнікі актывізавалі намаганьні для перакананьня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў тым, каб ягоная краіна засталася ўдзельніцай заключанага ў 2015 годзе ядзернага пагадненьня з Іранам.
Францыя ня будзе настойваць на адстаўцы прэзыдэнта Башара Асада для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Сырыі. Пра гэта расказала ў інтэрвію расейскаму выданьню «Коммерсант» амбасадарка Францыі ў Расеі Сыльві Бэрман.
Сям’я Джона Маккейна па «стане на сёньняшні дзень» плянуе запрасіць на яго пахаваньне віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса, а не прэзыдэнта Трампа, праз «напружаныя дачыненьні» рэспубліканскага сэнатара з гаспадаром Белага дома.
Куйбышаўскі раённы суд Санкт-Пецярбургу прызнаў вінаватым удзельніка акцыі «Ён нам ня цар» Міхаіла Цакунова ў парушэньні парадку правядзеньня мітынгу. Яму прысудзілі адміністрацыйны штраф памерам 10 тысяч расейскіх рублёў.
На думку аналітыкаў, прызначыўшы датэрміновыя выбары, Эрдаган хацеў скарыстацца нацыяналістычнымі настроямі, якія ўзмацніліся ў сувязі з ранейшай пасьпяховай ваеннай апэрацыяй у сырыйскім памежным горадзе Афрын.
Уладзімір Пуцін 7 траўня чацьверты раз прысягнуў як прэзыдэнт Расеі, працягваючы 18-гадовы пэрыяд свайго кіраваньня. Прыхільнікі Пуціна вызначаюць гэты пэрыяд як час «уставаньня з каленяў», апанэнты ўказваюць на карумпаванае самадзяржаўе.
Парыж ня будзе патрабаваць сыходу прэзыдэнта Башара Асада пры ўрэгуляваньні сытуацыі ў Сырыі. Пра гэта расказала ў інтэрвію выданьню «Комммерсант» амбасадарка Францыі ў Расеі Сільві Бэрман.
У Эўразьвязе асудзілі масавыя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі «Ён нам ня цар» у Расеі і патрабуюць неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых.
У Маскве так званыя казакі, што нападалі на ўдзельнікаў пратэстных акцыяў Аляксея Навальнага ў Маскве 5 траўня, атрымлівалі фінансаваньне маскоўскага ўраду на навучаньне дзеяньням па разгоне мітынгаў.
Францыя працягвае абурацца некарэктным выказваньнем Дональда Трампа на карысьць дазволу на нашэньне агнястрэльнай зброі.
Урад Расеі на чале з Дзьмітрыем Мядзьведзевым у панядзелак пойдзе ў адстаўку. Аднак, верагодна, ужо праз суткі будзе абвешчана імя наступнага прэм’ер-міністра.
Віцэ-маршалак сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч, які прысутнічаў у Горадні сьвяткаваньнях Дня палякаў, якія пражываюць за мяжой. Сьвяткаваньні арганізаваў непрызнаваны афіцыйным Менскам Саюз палякаў Беларусі.
Паўночная Карэя папярэдзіла Вашынгтон, што цьверджаньне быццам Пхеньян быў вымушаны сесьці за стол перамоваў пад ціскам ЗША, рызыкуе вярнуць сытуацыю ў ранейшае становішча.
Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані заявіў, што ЗША «пашкадуюць аб выхадзе з ядзернага пагадненьня 2015 году» і што «яго краіна падрыхтавала пляны рэагаваньня на любое рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адносна гэтага знакавага пагадненьня».
7 траўня адбудзецца інаўгурацыя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Ён знаходзіцца ва ўладзе ад 2000 году, кіраўнік Беларусі — ад 1994-га. Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін? Такое пытаньне нашыя карэспандэнты задалі мінакам на вуліцах сталіцаў Беларусі і Расеі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ў твітэры, распаўсюджаным прэс-сакратаром амерыканскага дыпляматычнага ведамства Гэзэр Наўэрт.
На радзіме Карла Маркса, у нямецкім горадзе Трыр, 5 траўня адкрылі помнік філёзафу-эканамісту.
Злучаныя Штаты заявілі пра пляны аднавіць Другі флёт Вайскова-марскіх сілаў у сувязі з ростам вайсковых амбіцыяў Расеі.
Што думае Пуцін пра Беларусь? Якія самыя вострыя праблемы ў беларуска-расейскіх дачыненьнях? Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін?
Дырэктарка ерэванскай школы № 11 Рузана Азізьян звольнілася пасьля пратэстаў вучняў, якія патрабавалі яе адстаўкі.
У цэнтры Масквы на Пушкінскай плошчы затрымалі аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага.
Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ запрасіла прадстаўнікоў беларускага медыясэктару на паседжаньне працоўнай групы па дапрацоўцы да другога чытаньня праекту зьменаў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі вымушана апраўдвацца за інтэрвію прэзыдэнта краіны Мілаша Зэмана тэлеканалу Barrandov.
Румынская праваабаронца і дысыдэнт Дойна Корня, якая змагалася супраць камуністычнага рэжыму, памерла ва ўзросьце 88 гадоў.
Савецкае кіраўніцтва кінула на волю лёсу мільёны чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў нямецкім палоне падчас Другой сусьветнай вайны. Пра гэта сьведчаць дакумэнты, выяўленыя гісторыкамі пасьля аблічбаваньня Архіву замежнай палітыкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу заявіў, што яго адміністрацыя дамовілася пра дату і месца правядзеньня сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам.
Ва Ўкраіну не пусьцілі дваіх расейцаў, якія адмовіліся здымаць забаронены ў краіне георгіеўскай стужкі са свайго багажу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Ўкраіны Алег Слабадзян.
Зьвяз цывілізацыі аб’яднаных нацыяў (UNAOC) перанёс дэбаты наконт свабоды СМІ. Раней арганізатары імпрэзы зажадалі выразаць з фільму крытычны фрагмэнт пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Турцыі.
У Душанбэ праходзіць Міжнародная канфэрэнцыя ў справе супрацьстаяньня тэрарызму і гвалтоўнаму экстрэмізму. Яе арганізаваў ўрад Таджыкістану ў супрацоўніцтве з ААН, АБСЭ і Эўразьвязам.
Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі, а таксама аташэ ў пытаньнях інфармацыі, адукацыі і культуры Элізабэт Льюіс узялі ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцьця Партнэрскага цэнтру «Ўсё пра ЗША». Яго стварылі ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.
Чаму Рэспубліканская партыя Армэніі не прагаласавала за Пашыньяна на прэм’ера, а потым пагадзілася падтрымаць яго? Ці спалохаўся Лукашэнка армянскай рэвалюцыі? У чым сакрэт гэтай рэвалюцыі?
Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць вываду часткі сваіх вайскоўцаў з тэрыторыі Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведамляе газэта The New York Times са спасылкай на крыніцы.
Пракуратура Галяндыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да двух будаўнічых кампаніяў, якія маглі ўдзельнічаць у будаўніцтве моста ў Крым.
Загрузіць яшчэ