Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскую Дзярждуму ўнесьлі законапраект аб пазбаўленьні волі за выкананьне «антырасейскіх санкцыяў»

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

На разгляд у Дзярждуму ўнесеныя папраўкі да Крымінальнага кодэксу, якія ўводзяць пазбаўленьне волі за выкананьне санкцыяў замежных дзяржаваў на тэрыторыі Расеі, а таксама за садзейнічаньне ва ўвядзеньні антырасейскіх санкцыяў. Праект разьмешчаны на сайце Дзяржаўнай думы.

Згодна з законапраектам, кампаніі, якія адмовяцца прадастаўляць свае паслугі або ажыцьцяўляць зьдзелкі з расейскімі кампаніямі або грамадзянамі на аснове «антырасейскіх санкцыяў», будуць аштрафаваныя на суму да 600 тысяч рублёў ці абмежаваньнем волі да чатырох гадоў.

За перадачу зьвестак або рэкамэндацыяў, якія «прывялі ці маглі прывесьці да ўвядзеньня мер абмежавальнага характару ў дачыненьні да расейскіх прыватных і публічных суб'ектаў, а таксама падкантрольных ім асоб», заканадаўцы прапаноўваюць штрафаваць на суму да 500 тысяч рублёў, пазбаўляць свабоды на тэрмін да трох гадоў або адпраўляць на прымусовыя працы.

Ініцыятарамі законапраекта выступілі сьпікеры верхняй і ніжняй палаты Фэдэральнага Сходу, лідэры ўсіх чатырох партый і віцэ-спікеры Дзярждумы.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG