Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канапацкая распрацавала законапраект аб ахове бел-чырвона-белага сьцяга. Што яна прапануе


Дэпутат Галіна Сямдзянава ўносіць нацыянальны сьцяг у Вярхоўны Савет, 24 жніўня 1991
Дэпутат Галіна Сямдзянава ўносіць нацыянальны сьцяг у Вярхоўны Савет, 24 жніўня 1991

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая са сваёй камандай распрацавала законапраект аб выкарыстаньні і ахове бела-чырвона-белага сьцяга. Ці не бянтэжыць яе, што шматлікія спробы надаць гістарычнай сымболіцы статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці не прынесьлі дагэтуль плёну?

«Так, я цудоўна ведаю пра шматгадовую кампанію, якую праводзілі „Арт Сядзіба“, Зьміцер Дашкевіч, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, іншыя актывісты ды арганізацыі. Але яны дзейнічалі празь Міністэрства культуры. А я скарыстаюся правам заканадаўчай ініцыятывы дэпутата. І афармляю гэта як законапраект», — сказала Свабодзе Ганна Канапацкая.

Прэзэнтацыя законапраекту аб выкарыстаньні і ахове бела-чырвона-белага сьцяга, першага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь, заплянаваная на 14 траўня. Пасьля гэтага, паводле дэпутаткі, яна пойдзе праз «усе колы пекла» — так яна кажа пра ўзгадненьне дакумэнту з усімі зацікаўленымі арганізацыямі і ўстановамі. Таму яна пакуль дакладна ня ведае, калі законапраект дойдзе да Палаты прадстаўнікоў.

Бел-чырвона-белы сьцяг на сьвяткаваньні 100 год БНР у Менску, 25 сакавіка 2018
Бел-чырвона-белы сьцяг на сьвяткаваньні 100 год БНР у Менску, 25 сакавіка 2018

Што прапануе ўзаконіць Канапацкая

  • Артыкул 1. «...гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна разьмешчаных каляровых палос аднолькавай шырыні: верхняй і ніжняй — белага, а сярэдняй — чырвонага колеру. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні — 1:2».
  • Артыкул 2. Бел-чырвона-белы сьцяг можа свабодна выкарыстоўвацца на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку падчас дзяржаўных сьвятаў і сьвяточных дзён. У настольным варыянце сьцяг можа быць усталяваны ў памяшканьнях арганізацыяў.
  • Артыкул 4. Мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права абавязаць дзяржаўныя ўстановы вывешваць бел-чырвона-белы сьцяг адначасова з чырвона-зялёным у вызначаныя дні ці пастаянна.
  • Артыкул 5. «...выкарыстаньне гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь з парушэньнем гэтага Закона, стварэньне перашкод яго правамернаму выкарыстаньню і яго зьнявага цягнуць за сабой адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».
  • Артыкул 7 абавязвае Міністэрства культуры ўнесьці бел-чырвона-белы сьцяг у сьпіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцей.

Таксама распрацоўшчыкі законапраекту прапануюць дапоўніць артыкул Адміністрацыйнага кодэксу, які тычыцца незаконных дзеяньняў у адносінах да дзяржаўных сымбаляў Беларусі, пунктам пра бел-чырвона-белы сьцяг. Прапануюць увесьці штраф за такія дзеяньні — да пяці базавых велічынь.

Бела-чырвона-белы сьцяг быў дзяржаўным сымбалем Рэспублікі Беларусь з 1991 па 1995 год.

Міністэрства культуры сумняваецца, што БНР абвяшчалі пад бел-чырвона-белым сьцягам

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG