Былы віцэ-прэм’ер Украіны Раман Бясьсьмертны заявіў пра намер прыняць удзел у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.
Сьледчы камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу аб забойстве расейскага грамадзяніна Аркадзя Бабчанкі ў Кіеве, паведамляецца на сайце ўстановы.
У расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку стралялі. Ён памёр у карэце хуткай дапамогі.
Менаблвыканкам дазволіў правядзеньне 3 чэрвеня ў Курапатах мітынгу-рэквіему "Дзень памяці пра генацыд".
Бакі канфлікту ў Лібіі дамовіліся аб пачатку мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў краіне. У рамках сумеснай дэклярацыі яны абавязаліся падрыхтаваць канстытуцыйную базу для правядзеньня прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў, а таксама аб’яднаньня дзейнасьці дзьвюх супрацьлеглых урадаў.
Сябру Моладзі БНФ з Магілёва Аляксандру Маскалёву пагражаюць адлічэньнем з Сацыяльна-гуманітарнага каледжу. Па словах 18-гадовага хлопца, куратарка курсу ўжо размаўляла зь ім пра пэрспэктывы навучаньня, калі ён застанецца ў шэрагах моладзевай арганізацыі БНФ.
Былы прэмʼер-міністар Кіргізстану Сапар Ісакаў стаў абвінавачаным па справе аб карупцыі, паведамляе кіргізская служба Радыё Свабода. Пасьля прадʼяўленьня абвінавачваньня яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
Да сайтаў nabyvaj.by, dziejaby.org, legalizebelarus.org закрыты доступ зь Беларусі.
У 1997 МЗС Аўстрыі рэкамэндаваў сваім палітыкам не сустракацца з кіраўніком Беларусі. Але ў сакавіку 2002 Лукашэнка паехаў у Аўстрыю, як паведамлялася, на адпачынак у абыход санкцыяў, якія забаранялі тады кіраўніку Беларусі ўяжджаць на тэрыторыю ЭЗ.
Падчас тэлефоннай размовы 29 траўня фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць Аўстрыю.
Рада Эўропы ўстрывожаная інфармацыяй пра чарговыя выкананьні двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-сакратара генсэк РЭ Турб’ёрна Ягланда.
Дэпутат Вярхоўнай Рады і герой Украіны Надзея Саўчанка, якая цяпер знаходзіцца ва ўкраінскай турме паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы тэракту, пажадала ўкраінскаму рэжысэру Алегу Сянцову, які абвясьціў галадоўку ў расейскай турме, «не паўтарыць ейнага лёсу».
Берасьцейскі гарвыканкам не дазволіў праводзіць шэсьце і мітынг «Марш супраць сьвінцу», які плянаваўся 3 чэрвеня.
ВПС Ізраіля ў аўторак нанесьлі ўдары па цэлях у сэктары Газа — у адказ на ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі, учынены з палестынскай тэрыторыі раніцай.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў па выніках перамоваў зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем зрабіў шэраг палітычных заяваў.
Візыт у Менск міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова цікавы некалькімі абставінамі.
У Сухумі і Цхінвале зьявяцца пасольствы Сырыі, а ў Дамаску будуць адкрыты абхаскае і паўднёваасэтынскае прадстаўніцтвы.
Актывістка жаночага руху FEMEN правяла 28 траўня акцыю пратэсту каля Міністэрства юстыцыі Гішпаніі. Акцыя была скіраваная супраць прыезду ў Мадрыд міністра юстыцыі Беларусі Алега Сьліжэўскага.
«Трэба яшчэ раз абмеркаваць дэталі» будучага паседжаньня расейска-беларускага савету і «ўдакладніць, калі трэба, дату», бо Расея «перажывае няпросты пэрыяд фармаваньня ўраду і ўваходжаньня яго ў звычайны рытм працы».
Сьледчыя не дазволілі часова пакінуць краіну старшыні незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзю Фядынічу, якога ў Беларусі абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даў расейскае грамадзянства Джэфу Монсану. Указ пра гэта гэта ён падпісаў у панядзелак.
Што абмяркоўвалася на сустрэчы, дзяржаўныя СМІ амаль не паведамляюць. Затое падрабязна апісваецца, як прымалі госьця ў неназванай рэзыдэнцыі.
Расейскія найміты займаюцца рэйдэрствам і вырашаюць праблемы наймальніка па пераразьмеркаваньні актываў на тэрыторыі іншых дзяржаваў, сказаў у інтэрвію Радыё Свабода Яўгеній Шабаеў, атаман казацкага таварыства «Ховрино».
28 траўня суд Калінкавіцкага раёну пакараў журналістку з Гомля Ларысу Шчыракову буйным штрафам за асьвятленьне галадоўкі ўдзельніц руху «Маці 328».
«Няхай чэмпіянат сьвету па футболе стане для расейцаў нагодай падумаць пра нас», — кажа галяндзец Ганс дэ Борст, у якога ў зьбітым над Данбасам «Боінгу» загінула 17-гадовая дачка Эльзэмік.
Бязьвізавы рэжым, які існуе ўжо больш за год, дазваляе замежным грамадзянам з 85 краін наведваць Горадзенскі раён на працягу дзесяці дзён. Аднак ніводзін замежны сьвятар, паводле дзейнага беларускага заканадаўства, ня мае права правесьці малебен у горадзенскім храме без адмысловага дазволу. А ў лютэранскую кірху такі дазвол наагул атрымаць немагчыма.
Чалавек у Менскім раёне пакрыў дах свайго прыватнага дому агітацыйным плякатам часоў выбараў 2015 году. Факт вельмі камічны, але і з глыбокай філязоўскай подбіўкай. Ну вось гэты чалавек пакрыў дах цяперашнім афіцыйным плякатам. А быў бы іншы афіцыёз, да таго інакш ставіўся б? А будзе іншы, інакш будзе ставіцца?
Падчас справаздачных абласных канфэрэнцый Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія прайшлі ў мінулыя выходныя ў Гомлі і Магілёве, Мікалай Казлоў, Ганна Канапацкая і Васіль Палякоў афіцыйна заявілі пра свой намер ачоліць АГП. Усе яны выступалі на абедзьвюх канфэрэнцыях, казалі пра тое, што яны хочуць зьмяніць у партыі.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў ходзе апошняга дня Парлямэнцкай асамблеі NATO ў Варшаве заявіў, што Расея ўяўляе сабой самую сурʼёзную пагрозу глябальнаму міру.
Расейскі мільярдэр Раман Абрамовіч стаў новым рэпатрыянтам у Ізраілі: ён прыбыў у аэрапорт Бэн-Гурыёна на прыватным самалёце і там жа атрымаў усе неабходныя дакумэнты
Якія наступствы для Беларусі будзе мець разьмяшчэньне ў Польшчы бранятанкавай дывізіі войскаў ЗША? На пытаньні карэспандэнта Свабоды адказаў палітоляг, заснавальнік «Belarus securety blog» Андрэй Паротнікаў.
Паводле парталу TUT.BY, у пасёлку Губічы (побач з Раўбічамі) заўважаны дом, дах якога накрыты гіганцкіх памераў транспарантам з гербам Рэспублікі Беларусь. Пры ўважлівым разглядзе бачна, што гэта часткі агітплякату апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе — на ім чытаюцца надпісы «11 кастрычніка» і «прэзыдэнта... Беларусь».
Мікола Статкевіч разам з жонкай Марынай Адамовіч прыняў удзел у паседжаньні камітэту краінаў СНД, Каўказу і Чорнага мора Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Беларускі палітык быў абраны адным з кіраўнікоў гэтага камітэту — органу сусьветнага аб’яднаньня сацыял-дэмакратычных партыяў.
ЭЗ заклікаў улады Вэнэсуэлы правесьці паўторныя прэзыдэнцкія выбары, заявіўшы, што галасаваньне, якое прайшло раней у гэтым месяцы, не адпавядала базавым дэмакратычным стандартам, не было ані сумленным, ані свабодным.
У другі тур выбараў прэзыдэнта Калюмбіі выйшлі кандыдат ад правых сіл Іван Дуке і прадстаўнік левых Густава Пэтра.
У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць Азэрбайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі і незалежнасьць Рэспублікі Армэнія. У абедзьвюх краінах 28 траўня — дзяржаўнае сьвята і выходны дзень.
Міністэрства абароны Польшча прапанавала Злучаным Штатам разьмясьціць на тэрыторыі краіны на пастаяннай аснове бранятанкавую дывізію. На стварэньне амэрыканскай ваеннай базы Варшава гатовая вылучыць да 2-х мільярдаў даляраў. Гэта вынікае з дакумэнта, які апублікаваў польскі партал onet.pl.
Ідэолягі тлумачаць, што прапанова «патрабуе дэталёвай прапрацоўкі і вывучэньня грамадзкай думкі, бо падобныя дзеяньні могуць выклікаць нэгатыўную рэкцыю насельніцтва».
Беларускі бок задаволены ходам перамоваў аб уступленьні ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (WTO). Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі ў інтэрвію праграме «Галоўны эфір» тэлеканалу «Беларусь 1», паказаным увечары 27 траўня
Прафэсар Джузэпэ Контэ, якога на пасаду прэм’ер-міністра Італіі вылучылі дзьве папулісцкія партыі — «Рух пяці зорак» і «Ліга», ня змог сфармаваць урад і вярнуў мандат, які ён атрымаў 23 траўня ад прэзыдэнта Італіі Сэрджа Матарэлі.
Прыхільнікі «Альтэрнатывы» пратэставалі супраць палітыкі канцлеркі Ангелы Мэркель, але разам з тым на іхнай акцыі было відаць плякаты кшталту «„Не“ ісламу ў Нямеччыне».
Што магутнейшае: расейская прапаганда ці расейскія ракеты? Джэймс Апатурай, намесьнік памочніка генэральнага сакратара NATO, адказаў на некалькі пытаньняў Радыё Свабода.
У Паўночную Карэю ў нядзелю прыбыла група амэрыканскіх афіцыйных асоб для перамоў аб падрыхтоўцы сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам — паведамляе газэта The Washington Post.
Кожную вясну, калі ў Гішпаніі завяршаецца сэзон паляваньня, тысячы гальга і падэнка альбо выганяюць на вуліцу, альбо забіваюць
Расейская акторка Чулпан Хаматава выказала словы падтрымкі на адрас мастацкага кіраўніка маскоўскага тэатру «Гогаль-цэнтар» Кірыла Сярэбранікава і ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова.
Урад Вялікай Брытаніі вылучыў выбарчай камісіі 829 тысяч фунтаў (больш за мільён даляраў) на выбары ў Эўрапарлямэнт у 2019 годзе. Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне The Telegraph.
Сьвятары і клерыкі прызыўнога ўзросту ня пойдуць сёлета на вайсковую службу, нягледзячы на позвы з ваенкаматаў, паведаміў Радыё Свабода шэраг крыніцаў у каталіцкіх колах.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Луна Чжэ-Во сустракаўся з лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам у суботу 26 траўня. Падчас сустрэчы паўночнакарэйскі кіраўнік пацьвердзіў гатовасьць да поўнай дэнуклеарызацыі краіны і сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Старшыня пастаяннай дэлегацыі Украіны ў Парлямэнцкай асамблеі НАТА Ірына Фрыз паведамляе, што перадала партнэрам даклад, які тычыцца дасьледаваньняў расейскіх навукова-дасьледчых інстытутаў у сфэры распрацовак біялягічнай і хімічнай зброі.
Томас Грэм, генэральны дырэктар міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Kissinger Associates, Inc., які некалькі гадоў быў адмысловым дарадцам прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага, удзельнічаў у адкрыцьці форуму «Менскі дыялёг».
Загрузіць яшчэ