Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менаблвыканкам дазволіў мітынг партыі Пазьняка ў Курапатах

абноўлена

Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах, 29 кастрычніка 2017 году
Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах, 29 кастрычніка 2017 году

Менаблвыканкам дазволіў правядзеньне 3 чэрвеня ў Курапатах мітынгу-рэквіему "Дзень памяці пра генацыд".

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьцянскай партыі БНФ Сяргей Папкоў.

Час мітынгу: з 13:00 да 16:00.

Якой падзеі прысьвечаны мітынг?

Сёлета спаўняецца 30 гадоў, як сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі. 3 чэрвеня 1988 году ў газэце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».

Плянуецца, што падчас акцыі:

  • будзе разгорнута выстава здымкаў і дакумэнтаў, прысьвечаных расстрэлаў у Курапатах;
  • дэклямацыя вершаў прысьвечаных Курапатам і паэтаў, якія пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсій.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG