Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя ЗША прыехала ў КНДР, каб дамаўляцца пра саміт Трампа і Кім Чэн Ына


Манэта, якую выпусьцілі да меркаванага саміту ў Сынгапуры
Манэта, якую выпусьцілі да меркаванага саміту ў Сынгапуры

У Паўночную Карэю ў нядзелю прыбыла група амэрыканскіх афіцыйных асоб для перамоў аб падрыхтоўцы сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам — паведамляе газэта The Washington Post. Дэлегацыю, як сьцьвярджаецца, узначальвае былы амбасадар ЗША ў Паўднёвай Карэі Сунг Кім.

Раней паведамлялася аб тым, што каля 30 супрацоўнікаў Белага дому і Дзярждэпартамэнту адправіліся ў Сынгапур для падрыхтоўкі саміту, які быў намечаны на 12 чэрвеня.

Некалькі дзён таму Трамп заявіў аб адмене сустрэчы з Кім Чэн Ынам, абвінаваціўшы КНДР у недружалюбнай рыторыцы. Аднак затым і Трамп, і дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо далі зразумець, што саміт 12 чэрвеня ў Сынгапуры па-ранейшаму магчымы.

У суботу на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі прайшла сустрэча Кім Чэн Ына з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам. Як заявіў у нядзелю паўднёвакарэйскі прэзыдэнт, Кім Чэн Ын на сустрэчы пацьвердзіў сваю прыхільнасьць дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы і выказаў надзею, што сустрэча 12 чэрвеня адбудзецца і будзе пасьпяховай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG