Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Ўкраіны ў НАТО лічыць, што Расея распрацоўвае хімічную і біялягічную зброю


Народны дэпутат Украіны Ірына Фрыз
Народны дэпутат Украіны Ірына Фрыз

Старшыня пастаяннай дэлегацыі Украіны ў Парлямэнцкай асамблеі НАТА Ірына Фрыз паведамляе, што перадала партнэрам даклад, які тычыцца дасьледаваньняў расейскіх навукова-дасьледчых інстытутаў у сфэры распрацовак біялягічнай і хімічнай зброі.

«Як мінімум апошнія тры гады Расія вядзе дасьледаваньні вірусаў гемарагічных ліхаманак, у прыватнасьці Эбола і Марбург, выдаючы гэта за спробы распрацоўкі вакцын. На самай справе гаворка ідзе пра вяртаньне да савецкіх распрацовак спалучэньня Эболы зь вірусам воспы. Гэта пацьвярджае аналіз больш чым пяці тысяч пазыцый дзяржаўных закупак і навуковай актыўнасьці некалькіх расейскіх устаноў, якія знаходзяцца пад МА РФ (Міністэрствам абароны — РС). Разам з гэтым іншая дасьледчая арганізацыя актыўна закупляе і праводзіць дасьледаваньні, якія паказваюць на распрацоўку новых баявых атрутных рэчываў з уласьцівасьцямі нэрвова-паралітычных газаў», — напісала яна ў Facebook.

Фрыз дадала, што «забойства Літвіненкі ў Лёндане з ужываньнем палёнія і спроба забойства Скрыпалёў ў Солсбэры — гэта прыклад таго, як РФ ужывае зброю масавага зьнішчэньня за мяжой».

4 сакавіка 2018 былога супрацоўніка ГРУ Расеі Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію выявілі без прытомнасьці ў брытанскім Солсбэры. У Брытаніі сьцьвярджаюць, што яны былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», распрацаваным у Расеі. Расея гэта адмаўляе.

Праз некалькіх тыдняў Юлію Скрыпач выпісалі з лякарні 10 красавіка. Стан яе бацькі таксама палепшыўся ў працэсе лекаваньня — яго выпісалі 18 траўня.

Экспэрты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі пацьвердзілі высновы Вялікабрытаніі аб хімічным складзе рэчыва, якім атруцілі Скрыпалёў.

Замах на Скрыпач прывёў да сур’ёзнага крызісу ў адносінах паміж краінамі Захаду і Расіяй. Каля 30 краін абвясьцілі аб высылцы расейскіх дыпляматаў у знак салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй. Расея ў адказ пачала высылаць супрацоўнікаў заходніх дыпляматычных місій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG