Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь сабралася ўзгадніць далучэньне да WTO з усімі, апроч ЗША. «У іх асаблівая пазыцыя»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускі бок задаволены ходам перамоваў аб уступленьні ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (WTO). Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі ў інтэрвію праграме «Галоўны эфір» тэлеканалу «Беларусь 1», паказаным увечары 27 траўня, паведамляе БелаПАН.

«Неўзаве мы, напэўна, узгоднім нашу пазыцыю з усімі асноўнымі ўдзельнікамі, акрамя Злучаных Штатаў. У іх свая асаблівая пазыцыя, якую мы яшчэ будзем канкрэтызаваць і высьвятляць», — сказаў першы намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі.

15 траўня ў Жэнэве прайшло 10-е пасяджэньне рабочай групы Сусьветнай гандлёвай арганізацыі наконт далучэньня Беларусі.

Як паведамляла прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства, дэлегацыю ўзначальваў першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Ён праінфармаваў удзельнікаў пасяджэньня аб разьвіцьці беларускай эканомікі, праведзенай працы ва ўдасканаленьні нацыянальнага заканадаўства, а таксама завяршэньні двухбаковых перамоваў пра доступ на рынкі з Нарвэгіяй, Сальвадорам, Гватэмалай і Ісьляндыяй.

«Прадстаўнікі Эўразьвязу, Канады, Расеі, Армэніі, Кіргізстану, Казахстану, Таджыкістану, Кітаю, Віетнаму, Індыі, Новай Зэляндыі, Аўстраліі, Бразыліі, Мэксыкі, Украіны, Швайцарыі, Нарвэгіі, Турэччыны, Японіі, Рэспублікі Карэя, Сальвадору, Эквадору, Кубы, Гватэмалы, Грузіі, Малдовы і іншых краін у сваіх выступах падтрымалі прынятыя ўрадам Беларусі захады ў далучэньні да WTO, адзначылі істотны прагрэс у частцы прывядзеньня заканадаўства Беларусі ў адпаведнасьць з правіламі WTO, — гаварылася ў паведамленьні МЗС. — Большасьць дзяржаў — чальцоў WTO адзначылі, што ўступленьне Беларусі ў арганізацыю будзе садзейнічаць умацаваньню міжнароднай гандлёвай сыстэмы, што прадвызначае важнасьць найхутчэйшага завяршэньня перамоўнага працэсу».

«Цэны зьменшацца, асартымэнт вырасьце». Топ-5 матываў Беларусі далучыцца да WTO

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG