Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ад забойства Кадафі бакі канфлікту ў Лібіі дамовіліся аб аб'яднаньні


Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі ў Парыжы, 29 Травень 2018 г.
Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі ў Парыжы, 29 Травень 2018 г.

Бакі канфлікту ў Лібіі дамовіліся аб пачатку мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў краіне. У рамках сумеснай дэклярацыі яны абавязаліся падрыхтаваць канстытуцыйную базу для правядзеньня прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў, а таксама аб’яднаньня дзейнасьці дзьвюх супрацьлеглых урадаў. Самі выбары папярэдне намечаны на 10 сьнежня.

Дамоўленасьці былі дасягнуты на міжнароднай канфэрэнцыі ў Парыжы. Перамовы праводзіліся пад эгідай ААН і пад старшынствам прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Францускі лідэр назваў падпісанае сёньня пагадненьне «вырашальным крокам» для мірнага ўрэгуляваньня лібійскага канфлікту.

Пасьля забойства лібійскага лідэра Муамара Кадафі ў 2011 годе ў краіне ўзьнікла два часовыя ўрады: Урад нацыянальнага згоды ў Трыпалі на чале з Фаізам Сараджам і «усходні кабінэт міністраў» Абдалы Абдурахмана аты-Таня ў Тобруку, які падтрымлівае Лібійскую нацыянальную армію пад камандаваньнем Халіфы Хафтара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG