Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Італіі ня змог сфармаваць урад і праз 5 дзён вярнуў мандат


Джузэпэ Контэ
Джузэпэ Контэ

Прафэсар Джузэпэ Контэ, якога на пасаду прэм’ер-міністра Італіі вылучылі дзьве папулісцкія партыі — «Рух пяці зорак» і «Ліга», ня змог сфармаваць урад і вярнуў мандат, які ён атрымаў 23 траўня ад прэзыдэнта Італіі Сэрджа Матарэлі.

Пра гэта паведаміў сам Контэ ўвечары ў нядзелю пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам.

Як раней паведамлялі інфармацыйныя агенцтвы, прычынай сталі пярэчаньні прэзыдэнта супраць кандыдатуры эўраскептыка Паўлё Савоны, якога кааліцыя прапаноўвала на пасаду міністра эканомікі. Паводле канстытуцыі, прэзыдэнт павінен зацьвердзіць усе прапанаваныя яму кандыдатуры міністраў.

Матарэля ў афіцыйнай заяве пацьвердзіў, што як гарант стабільнасьці італьянскага грамадзтва і эканомікі выступіў супраць кандыдатуры Савоны. Праз асьцярогу, што пад пагрозай можа апынуцца сяброўства краіны ў эўразоне, у апошнія дні ўпалі стаўкі на італьянскай біржы.

Лідэр партыі «Ліга» Матэо Сальвіні ўжо заявіў, што бачыць выйсьце з сытуацыі, якая склалася ў датэрміновых выбарах.

У панядзелак прэзыдэнт сустрэнецца з эканамістам Карлё Катарэлі і, як чакаецца, прапануе яму сфармаваць тэхнакратычны кабінэт. Аднак невядома, ці атрымае такі кабінэт падтрымку парлямэнту. Лідэр партыі «Ліга» Матэо Сальвіні ужо заявіў, што бачыць выйсьце з сытуацыі, якая склалася, у датэрміновых выбарах.

На парлямэнцкіх выбарах у сакавіку кааліцыя «Рух пяці зорак» і «Ліга» не набрала абсалютнай большасьці галасоў. Урад узначаліў тэхнічны прэм’ер-міністар Джузэпэ Контэ, які атрымаў паўнамоцтвы ад прэзыдэнта краіны на стварэньне кабінэта міністраў. Аднак яны не змаглі заручыцца падтрымкай прэзыдэнта для кандыдатуры эўраскептыка Паўлё Савоны на пасаду міністра эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG