Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Ізраілі нанесьлі самы масіраваны абстрэл за 4 гады. Ён запусьціў ракеты ў адказ


ВПС Ізраіля ў аўторак нанесьлі ўдары па цэлях у сэктары Газа — у адказ на ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі, учынены з палестынскай тэрыторыі раніцай.

Па паведамленьнях відавочцаў, цэлям авіяўдараў сталі аб’екты радыкальных груповак Хамас і «Ісламскі джыхад». Пра ахвяраў пакуль не паведамляецца.

Не менш за 25 ракет, па дадзеных ізраільскіх ваенных, былі выпушчаныя з сэктара Газа па поўдні Ізраіля. Большая частка ракет была зьбітая, аднак некаторыя разарваліся на ізраільскай тэрыторыі, адна зь іх — недалёка ад дзіцячага саду. Ахвяраў няма.

Гаворка ідзе пра найбольш масіраваны абстрэл тэрыторыі Ізраіля з 2014 года. Адказнасьць ніхто на сябе ня ўзяў, аднак групоўка «Ісламскі джыхад» днём раней выступіла з пагрозамі ў адрас Ізраіля.

Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу пасьля абстрэлу паабяцаў прыняць рашучыя меры, каб пакараць вінаватых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG