Першы кітайскі авіяносец пачаў хадавыя выпрабаваньні. Гэтая падзея расцэньваецца ў Кітаі як важны крок да мадэрнізацыі ваенна-марскіх сіл.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў 13 траўня, што калі Паўночная Карэя пагодзіцца цалкам адмовіцца ад праграмы стварэньня ядзернай зброі, то ЗША дазволяць амэрыканскаму прыватнаму сэктару рабіць інвэстыцыі ў паўночнакарэйскую эканоміку.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі каля 30 чалавек на мітынгу «За свабодны інтэрнэт», які праходзіць на праспэкце Сахарава ў Маскве. Пра гэта паведаміў каардынатар расейскага «Левага фронту» Сяргей Удальцоў.
Былы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Брайн Ланза дапамагае расейскай кампаніі En + дамагчыся адмены амэрыканскіх санкцыяў, пад якія яна трапіла ў мінулым месяцы. Пра гэта паведамляе тэлекампанія CNN.
Нягледзячы на заявы арганізатараў маштабнай акцыі супраць паліцэйскіх рэйдаў у начных клюбах і за легалізацыю наркотыкаў «стаяць да канца», да раніцы нядзелі мітынгоўцаў засталося так мала, што акцыю прыйшлося спыніць бяз выніку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падзякаваў Паўночную Карэю за яе «літасьцівы жэст» пасьля таго, як Пхэньян паабяцаў зьнішчыць свой ядзерны палігон напярэдадні сустрэчы на вышэйшым узроўні паміж Трампам і Кім Чэн Ынам.
У Тбілісі ў другой палове дня паліцыя саступіла праезную частку ўдзельнікам акцыі на праспэкце Руставэлі. Людзі, якія сабраліся, падзякавалі паліцыі за тое, што ім саступілі дарогу, паведамляе інфармацыйны партал «Грузія-онлайн».
Досьвед Армэніі, дзе народ зьмяніў уладу, і Беларусі, дзе ўлада зьмяніла народ. Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Антон Трафімовіч, Аляксандар Лукашук і палітык, былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч.
Паўночная Карэя з 23 па 25 траўня дэмантуе ядзерны палігон Пхунгеры на поўначы краіны, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.
Камітэт па справах узброеных сіл Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША выступіў за ануляваньне амэрыкана-савецкай Дамовы 1987 году аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці (РСМД) у выпадку, калі Расея ня будзе яго выконваць.
У выніку агляду ў кватэры блогера Сяргея Пятрухіна забралі ноўтбук, пляншэт, тэлефон і фотаапарат. Пятрухін лічыць гэта ціскам за асьвятленьне пратэстаў супраць акумулятарнага заводу.
Тысячы палякаў выйшлі сёньня на вуліцы Варшавы для ўдзелу ў шэсьці з патрабаваньнем свабодных судоў і павагі да канстытуцыі.
За бясьпекай на іракскіх выбарчых участках сочаць дзясяткі тысяч праваахоўнікаў. Першыя вынікі чакаюцца ўжо ўвечары 12 траўня.
Наглядны суд Мілану вынес рашэньне аб рэабілітацыі былога прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, які ў 2013 годзе быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўленьня волі па справе аб фінансавых махінацыях у групе Mediaset.
Амэрыканскія F-22 перахапілі два Ту-95 у міжнароднай паветранай прасторы на поўнач ад Алеуцкіх астравоў, паведамляе CNN. Апошні такі выпадак адбыўся год таму.
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны, прыцягнутыя да ваеннай апэрацыі ў Данбасе, затрымалі ў Луганскай вобласьці дэпутата групоўкі «ЛНР», паведамляе прэс-служба СБУ.
Журналісту тэлекампаніі ARD Хая Зэпельту адмовілі ў атрыманьні расійскай візы для паездкі на Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году.
Паводле Хатамі, гэта будзе зроблена, «калі Ізраіль будзе паводзіць сябе безразважна».
Ці стала шэсьце «Несьмяротны полк» у Менску дэмаршам «рускага сьвету»? Хто прыватызуе перамогу? Беларусы — ахвяры чужой вайны ці пераможцы ў сваёй? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць гісторык Алесь Белы і намесьнік рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Шэсьць удзельніц руху «Маці 328» з Калінкавіч, якія галадаюць 15-я суткі, дамагаючыся зьменаў антынаркатычнага заканадаўства, сёньня прыехалі ў Менск. Перад будынкам прэзыдэнцкай адміністрацыі жанчыны заявілі пра спыненьне сваёй галадоўкі, паколькі сілы ў іх «не бясконцыя».
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая распрацавала законапраект аб выкарыстаньні і ахове бела-чырвона-белага сьцяга
Аліджон Шарыпаў, жыхар Хатлонскай вобласьці Таджыкістану, 10 траўня атрымаў 9,5 гадоў турмы за лайк і рэпост інтэрвію вядомага апазыцыянэра.
Давер расейцаў да Беларусі і Казахстану зьніжаецца. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, якое правёў расейскі фонд «Грамадзкая думка» напрыканцы красавіка.
МЗС Беларусі раней тлумачыў, што «пазыцыя Беларусі ў дачыненьні да Ўкраіны не памянялася ні на ёту», дагэтуль так і не сказаўшы, чый Крым.
У Іраку арыштаваныя пяцёра сябраў кіраўніцтва джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Дэмакраты з Камітэта па выведцы Палаты прадстаўнікоў апублікавалі больш за 3500 рэклямных пастоў, апублікаваных або распаўсюджаных у Facebook расейскай кампаніяй «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў».
Алег Дзерыпаска вярнуў тры прыватныя самалёты, якія знаходзіліся ў яго ў лізінгу. Пра гэта паведамляе Reuters.
Улады Бурундзі «пакаралі» «Голас Амэрыкі» і BBC і дзьве мэдыякампаніі з Бурундзі (усе яны вяшчалі на мясцовай мове) за «парушэньне прафэсійнай этыкі» — за тое, што яны давалі слова не толькі кіруючай партыі і прэзыдэнту, але і яго палітычным апанэнтам.
«Георгіеўскую» стужку прапануюць залічыць да нацысцкай і камуністычнай сымболікі, ужо забароненай у Літве.
Незалежная група Bellingcat апублікавала поўны варыянт расьсьледаваньня пра датычнасьць расейскіх вайскоўцаў да ракетнага абстрэлу ўкраінскага гораду Марыюпалю ў студзені 2015 году.
Ізраіль заявіў, што атакаваў амаль усю ваенную інфраструктуру Ірану ў Сырыі ў чацьвер пасьля таго, як іранскія сілы выпусьцілі ракеты па тэрыторыі Ізраіля, паведамляе Reuters.
У Малайзіі прэмʼер-міністрам прызначылі 92-гадовага Махамада Махатхіра. Ён стаў самым старым абраным лідэрам у сьвеце.
Джон Маккейн выступіў супраць прызначэньня Джыны Гаспэл дырэктаркай ЦРУ. Сэнатар назваў амаральным яе ўдзел у праграме жорсткіх мэтадаў допыту, паведамляе Голас Амэрыкі.
Суд у анэксаваным Расеяй Крыме засудзіў да васьмі гадоў пазбаўленьня волі ўкраінца Генадзя Лімешку. Яго прызналі вінаватым у вырабе і захоўваньні выбуховых рэчываў.
Наведнікі мітынгу жорстка адрэагавалі на аўтапрабег і паліцыі давялося ахоўваць машыны.
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць трох іранскіх кампаній і шасьці асобаў.
Палітычныя ахвяраваньні, сямейныя сувязі з расейскім мільярдэрам, які знаходзяцца пад санкцыямі ЗША, і раптоўнае ўварваньне ў сьвет відэагульняў — вось некалькі прычын, чаму апошнія месяцы нью-ёркская інвэстыцыйная фірма Columbus Nova апынулася ў поле зроку амэрыканскіх СМІ.
10 траўня стала вядома, што старшыні незалежнага прафсаюзу Генадзю Фядынічу і бухгальтару прафсаюзу Ігару Комліку выстаўленыя абвінавачаньні ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Генадзь Фядыніч адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды, якія тычацца гэтай крымінальнай справы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што яго сустрэча зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам адбудзецца ў Сінгапуры 12 чэрвеня. Як напісаў Трамп у твітэры, абодва лідэры паспрабуюць ператварыць сустрэчу ў «асаблівую падзею» для справы міру ва ўсім сьвеце.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Дзьмітрыя Мядзьведзева з прызначэньнем на пасаду старшыні ўраду Расеі.
«Пралітая кроў, як сымбаль гераічнага подзьвігу бацькоў і дзядоў, павінна паказаць уладзе, што ашуканыя ёю людзі ў сваёй барацьбе пойдуць да канца, да апошняга квадратнага мэтра».
Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў распрацаваны сумесна з экспэртным асяродзьдзем брэнд «Ukraine NOW UA» («Украіна зараз»), паведамляе прэс-служба ўраду.
У нямецкім Аахене ў чацьвер праходзіць сустрэча канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона і прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Гісторыя разьвіцьця іранскай ядзернай праграмы.
Гісторыя са зьбіцьцём казакамі і прадстаўнікамі Нацыянальна-вызвольнага руху (НОД) пратэстуючых падчас акцыі 5 траўня «Ён нам ня цар!» атрымала ў Расеі шырокі грамадзкі рэзананс.
У казаскім горадзе Алматы паліцыя правяла масавыя затрыманьні на месцы правядзеньня несанкцыянаванай акцыі «ў падтрымку палітычных вязьняў».
Кіраўнікі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і ягоны намесьнік Васіль Сегень адзначылі Дзень Перамогі ў Беластоку з «георгіеўскімі» стужкамі. Беларускія дыпляматы адмовіліся іх начапіць.
Сёньня ў Ерэване каля будынку муніцыпалітэта праходзіць акцыя пратэсту з патрабаваньнем аб адстаўцы мэра горада, чальца Рэспубліканскай партыі Армэніі Тарона Маркарана.
Кампанія сына генэральнага пракурора Расеі Ігара Чайкі адмовілася ад будаўніцтва станцыі апрасьненьня вады ў Іране з прычыны санкцый ЗША. Пра гэта паведамляе газэта «Коммерсант».
Апошні раз сустрэча ў фармаце «нармандзкай чацьвёркі» адбывалася ў кастрычніку 2016 году
Загрузіць яшчэ