Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Калюмбіі паперадзе прыхільнік перагляду мірнай дамовы, за якую яго папярэднік атрымаў Нобэля


Падпісаньне пагадненьня паміж уладамі і FARC у 2016 годзе
Падпісаньне пагадненьня паміж уладамі і FARC у 2016 годзе

У другі тур выбараў прэзыдэнта Калюмбіі выйшлі кандыдат ад правых сіл Іван Дуке і прадстаўнік левых Густава Пэтра.

Па выніках першага туру, які адбыўся ў нядзелю, паперадзе Дуке, які набраў больш за 39 працэнтаў галасоў. У Пэтра 25 адсоткаў. Другі тур пройдзе 17 чэрвеня.

Выбары ўпершыню за апошнія дзесяцігодзьдзі прайшлі ва ўмовах перамір’я, заключанага ўладамі зь леварадыкальнай паўстанцкай групоўкай FARC. Пры гэтым Дуке, падтрыманы парлямэнцкай большасьцю, абяцае перагледзець умовы мірнага пагадненьня. Ён настойвае на пакараньні чальцоў групоўкі, вінаватых у цяжкіх злачынствах.

Пэтро — сам у мінулым чалец адной зь леварадыкальных груповак — падтрымлівае мірнае пагадненьне і палітычнае прадстаўніцтва, якое ў адпаведнасьці зь ім атрымала FARC, якая восеньню мінулага года трансфармавалася ў легальную партыю.

Цяперашні прэзыдэнт Калюмбіі Хуан Мануэль Сантас атрымаў Нобэлеўскую прэмію за пагадненьне з FARC. Ён сыходзіць з пасады, паколькі канстытуцыя не дазваляе балятавацца на новы тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG