Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы ўкраінскі пасол у Менску ідзе ў прэзыдэнты


Былы віцэ-прэм’ер Украіны Раман Бясьсьмертны заявіў пра намер прыняць удзел у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.

«Я сапраўды буду балятавацца. Вы мяне пыталіся — я ня буду вас мучыць. Прыйдзе час — я аформлю адпаведныя дакумэнты», — сказаў Бясьсьмертны ў Кіеве.

52-гадовы Бясьсьмертны быў народным дэпутатам чатырох скліканьняў. У 2005 годзе працаваў на пасадзе віцэ-прэмʼера. З 2010 па 2011 год працаваў амбасадарам Украіны ў Менску. У 2015–2016 гадах быў прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе.

Выбары прэзыдэнта Ўкраіны павінны адбыцца 31 сакавіка 2019.

Акрамя Бясьсьмертнага аб намеры ўдзельнічаць у іх заяўлялі, у прыватнасьці, лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка, лідэр «Радыкальнай партыі» Алег Ляшко, цяпер арыштаваны народны дэпутат Надзея Саўчанка, народны дэпутат Сяргей Каплін, былы кіраўнік дэпартамэнту барацьбы з нарказлачыннасьцю Нацыянальнай паліцыі Ільля Ківа і сьпявак Іва Бобул.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG