Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхару Таджыкістана далі 9,5 гадоў турмы за лайк і рэпост інтэрвію апазыцыянэра


Аліджон Шарыпаў, жыхар Хатлонскай вобласьці Таджыкістану, 10 траўня атрымаў 9,5 гадоў турмы за лайк і рэпост інтэрвію вядомага апазыцыянэра.

Суд Хатлонскай вобласьці прызнаў яго вінаватым па крымінальным артыкуле «Публічныя заклікі да гвалтоўнага зьмяненьня канстытуцыйнага ладу з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі ці сеткі інтэрнэт».

Абвінавачваньне сьцьвярджала, што Шарыпаў, знаходзячыся на заробках у Расеі, рэгулярна перачытваў відэа пасяджэньняў забароненай у Таджыкістане «Партыі ісламскага адраджэньня», а таксама інтэрвію лідэра партыі Мухіддзіна Кабіры і былога намесьніка міністра абароны Абдухаліма Назарзады (Халіма Назарава).

Таксама, па іх зьвестках, Шарыпаў ставіў «лайкі» гэтых матэрыялаў і дзяліўся відэаролікамі ў сацсетках.

На допытах Аліджон Шарыпаў заявіў, што нават не падазраваў аб незаконнасьці сваіх дзеяньняў. Але суд, нягледзячы на гэтыя словы, прызначыў інтэрнэт-сэрфераў максымальна жорсткае пакараньне.

Кіраўнік Human Rights Vision Foundation праваабаронца Вікторыя Надзеждзіна лічыць невыпадковым, што ў Таджыкістане садзяць людзей за лайкі і рэпост забароненых апазыцыйных партый нават на вялікія тэрміны, чым за прапаганду ідэй «ІГ». «Асноўная мэта — утрыманьне людзей у страху», — лічыць яна. Ужываньне экстрэмісцкіх артыкулаў, паводле яе слоў, усё часьцей становіцца ў Таджыкістане спосабам барацьбы з апазыцыяй.

Халіма Назарава ўлады Таджыкістану ў 2015 годзе абвінавацілі ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту. У верасьні ўзброеныя людзі адначасова напалі на будынак цэнтральнага апарата Мінабароны ў Душанбэ і аддзяленьне міліцыі гораду Вахдат, у выніку чаго загінулі дзевяць чалавек. Пасьля гэтага яны адступілі ў Роміцкую цясьніну, дзе 13 чалавек былі забітыя, а 35 затрыманыя.

Пасьля няўдалага «перавароту» па Таджыкістану пракацілася хваля арыштаў дзейных і былых супрацоўнікаў сілавых структур і Міністэрства абароны.

Сам Назараў абвінаваціў у нападах на сілавікоў урад і заявіў, што ўлады Таджыкістану зьбіраліся выкарыстоўваць «пераварот» як падставу для канчатковай ліквідацыі «Партыі Ісламскага адраджэньня» ў Таджыкістане.

Неўзабаве пасьля «перавароту» «Партыя Ісламскага адраджэньня Таджыкістана» сапраўды была забароненая ў Таджыкістане: яе абвінавацілі ў супрацоўніцтве з групоўкай генэрала Назарзады. Кіраўніцтва партыі адмаўляла сувязі з генэралам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG